1 вуглаваты // вуглавы Вуглаваты. З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. М.Гамолка. Вуглавы. 1. Які мае форму вугла, сагнуты… 2 вуж // вужака Вуж. Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў. Старыя вужы, скруціўшыся ў клубок, ляжалі, блішчалі на цёплых пнях, як срэбныя талеркі. Л.Дайнека. … 3 вузець // вузіць Вузець. Станавіцца вузейшым. Сінонім: звужвацца. Чырвоная паласа на захадзе ўсё вузела, апускаючыся за небасхіл. У.Шахавец. Вузіць. што. Рабіць больш… 4 вузлаваты // вузлавы Вузлаваты. 1. Які мае вузлы, вузялкі; з вузламі. Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. К.Чорны. 2. З патаўшчэннямі, наростамі, буграмі.… 5 вучаны // вучоны Вучаны. Такі, якога навучылі чаму-н.; абучаны, навучаны. А раніцай прыляцеў у балотны гарадок голуб. Усе адразу здагадаліся, што птушка ручная, вучаная…