1 Медыяваны (mediated), той, што дзейнічае не наўпрост, а праз штосьці, праз нейкага пасярэдніка. 2 Медыяцыя (mediation), пасярэдніцтва. 3 Менталізм (mentalism), кірунак у філасофіі, сацыялогіі ды псіхалогіі, прадстаўнікі якога за адзіную актуальную рэальнасць уважаюць свядомасць асобы; аб'ектыўны… 4 Меншыня (minority), эліта грамадства, панавальны клас; меншыня арганізаваная (organised minority), тэрмін, прапанаваны Г.Москам для абазначэння кіраўнічае эліты… 5 Метад (method), сістэма правілаў, пільнуючыся якіх навуковец спазнае свет; метад гістарычны (historical method), метад даследвання, з дапамогаю якога навуковец… 6 Метафізіка (metaphysics), 1) тое сама, што і філасофія; слова паходзіць ад назову трактата Арыстотэля «Метафізіка»; спачатку трактат не меў назову, але ў зборы… 7 Механіцызм (mechanicism), метадалагічны падыход, угрунтаваны на дапушчэнні, што дзеянне пэўнай прычыны заўжды будзе мець той сама вынік незалежна ад кантэксту.