1 Аб'ектывацыя (objectification), тэрмін марксізму, запазычаны з філасофіі Г.В.Ф.Гегеля; абазначае рэалізацыю навонкі суб'ектыўных намераў асобы. 2 Агнастыцызм (agnosticism), кірунак у філасофіі, прыхільнікі якога лічаць немагчымым спазнанне свету. 3 Адаптацыя (adaptation), 1) у структурным функцыяналізме адна з функцыянальных перадумоваў сацыяльнае сістэмы, якая забяспечвае прыстасаванне сацыяльнае сістэмы… 4 Адчужэнне (alienation), тэрмін марксізму, пазычаны з філасофіі Г.В.Ф.Гегеля; абазначае працэс, цягам якога чалавеку чужэе вонкавы свет і іншыя людзі; адчужэнне… 5 Азначальнік (signifier), аб'ект, выразнік нейкага значэння; паняцце семіялогіі Р.Барта. 6 Азначанае (signified), рэч або вобраз, якім надаюць пэўнае ўмоўнае значэнне; тэрмін семіялогіі Р.Барта. 7 Азначэнне, 1) (definition), дэфініцыя, акрэсленне паняцця; 2) (signification), акт надання ўмоўнага значэння, сэнсу пэўнаму знаку (якім можа быць нейкая рэч або… 8 Альтэрнатывы функцыянальныя (functional alternatives), тэрмін структурнага функцыяналізму, абазначае сацыяльныя інстытуцыі, якія могуць выконваць у грамадстве аднолькавую функцыю;… 9 Аномія (anomie), тэрмін, прапанаваны Э.Дзюркеймам для азначэння стану грамадства, калі перастае дзеяць адзіная сістэма ўхваленых узораў паводзінаў; літаральна… 10 Анталогія (ontology), раздзел філасофіі, у якім вывучаюць нязменныя падставы сусвету, быццё. 11 Антыномія (antinomy), разумовая (інтэлектуальная) супярэчнасць, недарэчнасць, парадокс; у сціслым значэнні «тое, што пярэчыць закону, правілу» (з ст.-грэц.). 12 Арганіцызм (organicism), метадалагічны падыход у сацыяльных навуках, прыхільнікі якога параўноўваюць грамадства з арганізмам, а пэўныя грамадскія ўстановы - з пэўнымі… 13 Артэфакт (artefact), кожная штучна створаная рэч; прадукт дзейнасці чалавека. 14 Асабістасць, 1) (self), суб'ектыўны аспект асобы, перадусім яе здольнасць да адвольнага дзеяння, яе свабодная воля; 2) (I), у тэорыі Дж.Г.Міда паняцце, якое абазначае… 15 Асабовасць, 1) (personality), аб'ектыўны аспект асобы, перадусім сукупнасць яе адметных, непаўторных рысаў; тое, што робіць індывіда асобаю, унікальным суб'ектам,… 16 Асоба (person), аўтар вольнага выбару і дзеяння; гл. таксама асабістасць, асабовасць, дзеяч, індывід. 17 Асяроддзе (фр. milieu, анг. environment), паняцце, уведзенае ў сацыяльную тэорыю Ш.Мантэск'ё, якое абазначае не «натуральнае», а «грамадскае асяроддзе», або «атачэнне»… 18 Атамізм (atomism), метадалагічны падыход, заснаваны на дапушчэнні, што вывучаная з'ява ёсць толькі мноствам адзінкавых элементаў, якія не ўтвараюць незалежнай…