1 Дабро паспалітае (commonwealth), 1) супольны інтарэс усіх грамадзянаў; 2) дзяржава (калька з лац. res publica - агульная рэч; рэч, якой карыстаецца кожны; іначай рэч… 2 Дадатныя функцыі сацыяльнага канфлікту (positive functions of social conflict), тэрмін структурнага функцыяналізму; абазначае станоўчыя функцыі, якія выконвае канфлікт у грамадскім жыцці, найперш… 3 Дарвінізм сацыяльны (Social Darwinism), кірунак у сацыяльнай тэорыі, што існаваў у другой палове ХІХ ст.; ягоныя прыхільнікі (Ратцэнгофер, Гумпловіч, Новікаў) глядзелі на… 4 Дарэчнасць (relevance), адпаведнасць аргументаў або паводзінаў кантэксту; дарэчнасць вартасцёвая (value-relevance), адпаведнасць падзеі або паводзінаў сістэме каштоўнасцяў… 5 Дарэчны (relevant), адпаведны, прыдатны, гожы, належны. 6 Дасведчанне (experience), непаўторнае, унікальнае перажыванне асобы, элемент ейнага жыццёвага досведу. 7 Дастасаванне да вартасці (value-relatedness), метадалагічная працэдура, прапанаваная нямецкім філосафам Г.Рыкертам; абазначае параўнанне пэўнай падзеі або сацыяльнай з'явы з сістэмай… 8 Дасягненне мэтаў (Goal Attainment), у структурным функцыяналізме адна з функцыянальных перадумоваў сацыяльнай сістэмы, якая забяспечвае цэламу грамадству дасягненне ягоных… 9 Дачыненне (interaction), узаемадзеянне паміж індывідамі, разнастайная, паводле формы і зместу, камунікацыя паміж удзельнікамі грамадства. 10 Дзеянне, сацыяльнае дзеянне (action, social action), адно з найважнейшых паняццяў сацыяльнай тэорыі, якое абазначае адвольную дзейнасць індывіда як штосьці супрацьлеглае ўсталяванай… 11 Дзеяч (actor), паняцце структурнага функцыяналізму, якое абазначае асобу, удзельніка грамадства; яго проціпастаўляюць сістэме (або структурам) як аўтара вольнага… 12 Досвед (experience), сукупнасць уяўленняў асобы пра свет на падставе ўласнага жыцця. 13 Дуалізм (dualism), метадалагічны падыход, заснаваны на дапушчэнні, што ў вывучанай рэальнасці пануюць два роўныя, паводле моцы, пачаткі; падыход, процілеглы манізму.… 14 Дынаміка, сацыяльная дынаміка (dynamics, social dynamics), паводле А.Конта, адзін з двух раздзелаў сацыялогіі (другі - сацыяльная статыка), у якім трэба вывучаць з'яву ў яе гістарычным… 15 Дынамічнае паняцце праўды (dynamic conception of the truth), у Мангаймавай сацыялогіі ведаў праўдзівасць пэўнага пункту гледжання (або перспектывы), толькі частковая, абумоўленая… 16 Дысалюцыя (dissolution), паглынанне, рашчыненне, распад; працэс, процілеглы эвалюцыі. 17 Дыстанцыя (distance), тэрмін сацыялогіі Г.Зімэля; абазначае аддаленне чалавека ад іншых людзей у выніку стварэння «грандыёзнай матэрыяльнай культуры», якая робіцца… 18 Дысфункцыі (dysfunctions), у структурным функцыяналізме - неадпаведнае функцыянаванне нейкай сацыяльнай інстытуцыі, невыкананне ёю свайго задання ў сацыяльнай сістэме.… 19 Дыферэнцыяцыя, сацыяльная дыферэнцыяцыя (differentiation, social differentiation), падзел грамадства на сацыяльныя пласты й групы, арганізаваны паводле герархічнага прынцыпу і ўласцівы кожнаму… 20 Дыфузіянізм (diffusionism), тэорыя аб пашырэнні здабыткаў цывілізацыі праз пазычанне, перайманне нейкага звычаю, тэхналогіі або ідэі адным народам ад іншых.