21 Дыяда (dyad), паводле Г.Зімэля, адна з істотных і элементарных формаў сацыяцыі, у якой адбываюцца вельмі разнастайныя дачыненні паміж двума індывідамі; элементарнасць… 22 Дыялектыка (dialectics), спосаб тлумачэння рэальнасці, які грунтуецца на дапушчэнні, што рэчаіснасць не ёсць нечым застылым ці нязменным, што кожная рэч можа перамяніцца… 23 Дыяхранічны (diachronic), гістарычны аспект сацыяльнай з'явы; падыход, які мае на мэце вывучэнне зменаў, што здарыліся з тою з'явай за пэўны час; процілеглы сінхранічнаму… 24 Дэвіяцыйны (deviant), той, што адхіляецца ад прынятых у грамадстве ўзораў паводзінаў; гл. таксама дэвіяцыя, паводзіны дэвіяцыйныя, збочванне, збочны. 25 Дэвіяцыя (deviation, deviance), адхіленне асобы ад слушных, ухваленых грамадствам узораў паводзінаў, парушэнне ўсталяваных сацыяльных нормаў. 26 Дэгуманізацыя суб'екта (dehumanisation of the subject), тэрмін канцэпцыі адчужэння, паводле якой чалавек, ствараючы культуру, у тым ліку матэрыяльную, аддаляецца і ад прыроды,… 27 Дэдукцыя (deduction), метад лагічнага вываду, з дапамогаю якога з агульных сцверджанняў выводзяць меркаванні пра асобныя з'явы або факты; метад, процілеглы індукцыі.… 28 Дэструктурацыя (destructuration), паняцце структуралізму, якое абазначае працэс разбурэння, раскідання сацыяльных структураў, або інстытуцыяў. 29 Дэтэрмінізм (determinism), метадалагічны падыход да вывучэння сацыяльнай рэальнасці як да цалкам вызначанай нейкімі аб'ектыўнымі прычынамі, незалежнымі ад дзеянняў… 30 Дэцэнтраванне суб'екта (the de-centring of the subject), тэрмін структуралізму, які абазначае працэс знікання суб'екта ў сучасным масавым грамадстве; той працэс звязаны з ананімнасцю…