1 Дэвіяцыйны (deviant), той, што адхіляецца ад прынятых у грамадстве ўзораў паводзінаў; гл. таксама дэвіяцыя, паводзіны дэвіяцыйныя, збочванне, збочны. 2 Дэвіяцыя (deviation, deviance), адхіленне асобы ад слушных, ухваленых грамадствам узораў паводзінаў, парушэнне ўсталяваных сацыяльных нормаў. 3 Дэгуманізацыя суб'екта (dehumanisation of the subject), тэрмін канцэпцыі адчужэння, паводле якой чалавек, ствараючы культуру, у тым ліку матэрыяльную, аддаляецца і ад прыроды,… 4 Дэдукцыя (deduction), метад лагічнага вываду, з дапамогаю якога з агульных сцверджанняў выводзяць меркаванні пра асобныя з'явы або факты; метад, процілеглы індукцыі.… 5 Дэструктурацыя (destructuration), паняцце структуралізму, якое абазначае працэс разбурэння, раскідання сацыяльных структураў, або інстытуцыяў. 6 Дэтэрмінізм (determinism), метадалагічны падыход да вывучэння сацыяльнай рэальнасці як да цалкам вызначанай нейкімі аб'ектыўнымі прычынамі, незалежнымі ад дзеянняў… 7 Дэцэнтраванне суб'екта (the de-centring of the subject), тэрмін структуралізму, які абазначае працэс знікання суб'екта ў сучасным масавым грамадстве; той працэс звязаны з ананімнасцю…