1 Увыдатняць (emphasise), падкрэсліваць, рабіць больш выразным, надаваць большае значэнне пэўнаму аспекту рэальнасці коштам іншых. 2 Угода (соnvention), кожнае штучнае сацыяльнае правіла або норма. 3 Удзельнікі (members), паняцце этнаметадалогіі, якім абазначаюць дзеячаў, тых, хто ў сваім штодзённым жыцці (сваімі ўчынкамі, выбарам і г.д.) творыць, будуе грамадства.… 4 Узор (pattern), замацаваны і ўхвалены грамадствам спосаб паводзінаў; мае два аспекты - практычны (тэхналогія штодзённых паводзінаў) і нарматыўны (паводзіны,… 5 Улада (power), сістэма дачыненняў «панаванне - падпарадкаванне», у якой адзін бок (панавальны) вызначае правілы паводзінаў, а другі бок (падпарадкаваны) іх… 6 Упадабанні, тое сама, што і прэферэнцыі. 7 Урад (government), форма дзяржаўнага кіравання, сістэма палітычных інстытуцыяў. 8 Урэчаўленне, тое сама, што і рэіфікацыя. 9 Установа, грамадская ўстанова, тое сама, што й інстытуцыя або сацыяльныя структуры. 10 Утопія (utopia), паняцце сацыялогіі К.Мангайма; абазначае светапогляд, адэпты якога зважаюць адно на тыя элементы актуальнага сацыяльнага жыцця, што сведчаць,… 11 Утылітарызм (utilitarianism), кірунак у філасофіі і палітычнай эканоміі, заснавальнік Джэрэмі Бэнтам; назоў кірунку паходзіць ад аднаго з яго найважнейшых паняццяў… 12 Ухвалены (sanctioned), санкцыянаваны, дазволены грамадствам. 13 Уяўленні супольныя (collective representations), тэрмін, уведзены Э.Дзюркеймам; абазначае ўяўленні пра свет і пра людзей, уласцівыя вялікай колькасці індывідаў, што робіць…