1 Забабоны (superstition), вера асобы/групы ва ўласныя прыдумкі, ілюзіі; у шмат якіх сацыялагічных тэорыях адзначаецца велізарная роля гэтага суб'ектыўнага чынніка… 2 Забягаць, запабегчы (чаму) (prevent), папярэджваць, прадухіляць. 3 Завядзёнка (routine), дзеянні, якія індывід паўтарае дзень пры дні паводле некалі абраных узораў. 4 Запас ведаў (the stock of knowledge), у фенаменалагічнай сацыялогіі А.Шутца адзін са сродкаў (разам з тыпізацыямі й дарэчнасцю) пабудовы і ўпарадкавання асобаю штодзённай… 5 Збочванне, тое сама, што і дэвіяцыя. 6 Збочны, тое сама, што і дэвіяцыйны; гл. таксама паводзіны дэвіяцыйныя. 7 Звышасабовы (supra-individual), прымета тых людскіх дачыненняў, якія страцілі беспасярэдні характар, г.зн. тых дачыненняў, што ахопліваюць болей за два ўдзельнікі;… 8 Звышвыпуклены (hypostatised), перабольшаны; падкрэсленне нейкага аднаго боку або аспекту рэальнасці коштам усіх іншых. 9 Звышдэтэрмінаванасць (overdetermination), стан абсалютнай наканаванасці дзеянняў індывіда, усе ягоныя ўчынкі вызначаныя наперад узорамі ды правіламі, ухваленымі грамадствам;… 10 Згода, паспалітая згода (consensus, social consensus), згода бальшыні грамадзянаў наконт найважнейшых каштоўнасцяў і нормаў паводзінаў. 11 Зграмаджэнне, 1) згуртаванне індывідаў у супольнасць, утварэнне грамадства; гл. таксама сацыяцыя; 2) тое сама, што і супольнасць, грамадства наагул. 12 Згуртаванасць, тое сама, што і салідарнасць. 13 Змены, сацыяльныя змены (change, social change), пераўтварэнні, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці; адно з найважнейшых паняццяў сацыяльнай тэорыі, звязанае з шэрагам найбольш… 14 Змест (content), тэрмін сацыялогіі Г.Зімэля, процілеглы паняццю форма; зместам ёсць рэальныя дачыненні паміж дзеячамі ў разнастайных формах сацыяцыі (напрыклад,… 15 Значэнне (meaning), сэнс, які мае для індывіда пэўная падзея або ўчынак. 16 Зняпраўджанне (falsification), адмаўленне пэўнага сцверджання, вызначэнне межаў ягонай праўдзівасці; працэдура, процілеглая спраўджанню. 17 Зняпраўджваць (falsify), адмаўляць, вызначаць межы праўдзівасці пэўнага сцверджання. 18 Зоны дарэчнасці (zones of relevance), тэрмін фенаменалагічнай сацыялогіі А.Шутца; абазначае пэўныя згуртаванні людзей (сям'я, прафесія і г.д.), якія вымагаюць ад асобы… 19 Зрух (displacement), паняцце псіхааналізу, абазначае пэўны механізм псіхікі, які перамяняе ў сне значныя для асобы вобразы ў неістотныя, другасныя.