41 Структуры, сацыяльныя структуры (structures, social structures), тое сама, што інстытуцыі або ўстановы; структуры медыяцыйныя (mediating structures), структуры, якія яднаюць кожнага… 42 Стылі мыслення (styles of thought), паняцце сацыялогіі К.Мангайма, які лічыў, што сацыялогія ведаў толькі тады зробіцца навукаю, калі, пераймаючы мастацтвазнаўства,… 43 Суб'ектывізм (subjectivism), метадалагічны падыход, прыхільнікі якога лічаць адзіным творцам грамадства рэальнага суб'екта (індывіда) і адмаўляюць існаванне нейкіх… 44 Сублімацыя (sublimation), паняцце псіхааналізу, якое абазначае пераарыентацыю індывідам энергіі свайго лібіда з задавальнення на нейкую іншую дзейнасць, напрыклад… 45 Субстытут функцыянальны (functional substitute), сацыяльная інстытуцыя, якая можа выконваць функцыю нейкай іншай інстытуцыі ў сацыяльнай сістэме. 46 Сувязь сацыяльная (social bonds, social cohesion), повязь, якая яднае індывідаў у грамадстве і робіць кожнага з іх часткай супольніцтва. 47 Супер-эга (super-ego), паняцце псіхааналізу (літаральна «звыш-я»), якое абазначае маральныя нормы, засвоеныя індывідам у часе ягонага выхавання, іначай кажучы,… 48 Супольнасць (community), 1) згуртаванне людзей, уласцівае традыцыйнаму грамадству; вясковая грамада, парафія; 2) кожнае згуртаванне людзей; супольнасць грамадзянская… 49 Супольніцтва, тое сама, што і грамадства. 50 Сфера публічная (анг. public sphere, ням. Öffentlichkeit), інстытуцыі грамадства, незалежныя ад дзяржавы, грамадскасць наагул; тое сама, што і грамадзянская супольнасць;… 51 Сцыентызм (scientism), светапогляд, які аддае перавагу навуцы як спосабу спазнання свету і сцвярджае падабенства прыродазнаўчых і культуразнаўчых навук. 52 Сям'я (family), адна з найважнейшых сацыяльных супольнасцяў, у якой адбываецца нараджэнне і выхаванне (сацыялізацыя) дзяцей; сям'я нуклеарная (nuclear family),…