На запыт знайшоўся 481 артыкул

  1. 441
    Худ обед, когда хлеба нет — Без кавалка хлеба кепская бяседа = Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты = Слова да слова, а хлеб да абеда = Хлеба луста ды капуста - не будзе ў жываце пуста
  2. 442
    Худой мир лучше доброй ссоры — Лепей сем разоў змарыцца, як адзін раз пасварыцца = Лепей драўляная згода, чымся залатая сварка = Святы спакою, лепей з табою = Лепш не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы = Хоць не пышна, абы зацішна
  3. 443
    Цыплят по осени считают — Не лічы кветачкі ўвесну, а палічы ягадкі ўвосень = Па кветках яблыкаў не лічы = Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы = Не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы = Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне = Не хваліся травою, а хваліся сенам = Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году
  4. 444
    Час от часу не легче — Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай = Далей - не лягчэй = Чым далей, тым цяжэй = Чым далей, тым галей = Бяда бяду гоніць = Было кепска, стала (будзе) горш = Было ліха, дый пагоршала = Не адно ліха, дык другое
  5. 445
    Чего сам не любишь, того и другому не желай — Чаго не хочаш самому, не чыні другому = Што сабе (табе) не міла, таго і другому не зыч = Не рабі другому, што не люба самому = Не чыні таго другім, што табе не люба
  6. 446
    Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай = Чалавек думае, а Бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а Бог кулі носіць
  7. 447
    Чем богаты, тем и рады — Чым хата багага, тым і рада = Хоць я небагаты, а з гасцей рады = Што маем, тым і прымаем = Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі
  8. 448
    Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес - болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей
  9. 449
    Чему быть (бывать), того не миновать — Што будзе суджана, тое не будзе адгуджана
  10. 450
    Черного кобеля не вымоеш добела — Паможа вароне мыла, як памерламу кадзіла = Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода = Які чорт да лазні, такі і пасля лазні = Варона колькі ні мыецца, усё адно чорная = Крумкачу і мыла не паможа = Чорнае белым не стане
  11. 451
    Чин чина почитай, а младший на край — Набок, грыбок, баравік едзе = Ведай, каток, свой куток
  12. 452
    Что бедному собраться - только подвязаться — Голы, збірайся - голы гатоў = Усе мае зборы - пасталы і аборы (лапці ды аборы)
  13. 453
    Что было, то сплыло — Калісь то было, да быллём парасло = Травою зарасло і вадою сплыло = Што сталася, тое не пераменіцца = Што прайшло, таго не вернеш = Што было, даўно на мора сплыло = Што было, на мора паплыло
  14. 454
    Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве - усё галаве баліць
  15. 455
    Что город, то и норов, что деревня, то обычай — Што ні край, то свой звычай = Што старана, то навіна = Іншы горад - іншы гонар = Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо = Што ні хата, то свой комін
  16. 456
    Что есть в печи, все на стол мечи — Што хата мае, хай усім прымае = Што душа мае, тым і прымае = Што маем, тым і прымаем
  17. 457
    Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова - вецер, а пісьмо - грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера
  18. 458
    Что ни день (час), то новость — Што гадзіна, то навіна = Што ні гадзінка, то новая прычынка
  19. 459
    Что посеешь, то и пожнешь — Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою = Як узарэш, так і збярэш = Хто арэ да сее, той малоціць і вее = Як дбаеш, так і маеш = Дзе пасееш густа, там не будзе пуста = Якое семя, такое і емя
  20. 460
    Что у кого болит, тот о том и говорит — Што каму дапякае, той пра тое і гукае = Што каму рупіць, той тое жупіць = Каму баліць, той і крычыць (той і студзіць) = У каго няўдача, той і плача = Кожнаму свая бяда ў галаве = Кожная зязюлька пра сваё кукуе

Паведаміць пра недакладнасьць