-
1
Кабы не дыра во рту - жил бы жил, ни о чем не тужил — Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка = Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце = Каб не піў ды не еў, то залатога б каня меў = Каб не елі, не пілі, то б у золаце хадзілі
-
2
Кабы свинье рога, всех бы со свету сжила — Каб свінні рогі, нікому б не было дарогі = Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі = Каб свінні рогі, арала б дарогі = Дай свінні рогі, дык набок з дарогі
-
3
Каждой твари по паре — Кожная пачвара мае сваю пару = Кожнай пачвары па пары
-
4
Как аукнется, так и откликнется — Як гукнеш, так і адгукнецца = Як клічуць, так і адклікаюцца = Як вы нашым, так мы вашым = Як баба да дзеда, так і дзед да бабы = Як мы да людзей, так і людзі да нас = Як у лес, такі з лесу
-
5
Как бедному жениться, так ночь коротка — Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы
-
6
Какова пава, такова ей и слава — Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка = Якая дзеўка, такая ёй і прыпеўка
-
7
Какова погудка, такова и пляска — Якая песня, такія і скокі = Як будуць граць, так будзем скакаць = Як граюць, так і танчаць
-
8
Каков вопрос, таков и ответ — Якое пытанне, такое адпавяданне = На добрае запытанне добрае і адпавяданне
-
9
Каков Дема, таково у него и дома — Які пан, такі і будан = Якая Агатка, такая ў яе і хатка = Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары = Які пан, такі і жупан
-
10
Каково семя, таково и племя — Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі і плод
-
11
Каков поп, таков и приход — Якая рада, такая і грамада = Які пастух, такая й чарада
-
12
Кашу маслом не испортишь — Патравы любяць прыправы = Салам (маслам) кашы не змарнуеш (не сапсуеш) = Калі есць сала, то і грыб патрава
На запыт знайшлося 12 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць