-
1
Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой
-
2
Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць
-
3
Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце
-
4
Моя хата с краю - ничего не знаю — Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць
На запыт знайшлося 4 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць