-
21
На чужой роток не накинешь платок — Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш = Чужы рот не хлеў - не зачыніш
-
22
Нашел - не радуйся, потерял - не тужи — Не смуціся, страціўшы, не цешся, знайшоўшы = Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў = Згубіш - не шкадуй, знойдзеш - не радуйся = Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы
-
23
Нашему слесарю двоюродный кузнец — Стрэчнай бабкі родны Хведар = Андрэй (Саўка) Кузысе родны Хведар = Анціп - нашаму брату Міколка = Нашаму парабку кумаў сват
-
24
Нашла коса на камень — Абое лукі, абое тугі = Заехаў на пнюшок сівы жарабок = Трапіўся востры на шылаватага = Цюк на крук = Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам = Чорт на нячысціка наскочыў = Трапіў чорт на паганага = Каса на камень наскочыла (трапіла)
-
25
Наш пострел везде поспел — Наш гарэза ўсюды пралезе = Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка = Дзе з малаком каша, там міласць ваша = Дзе гам, і я там = Тут наш Грышка першы з лыжкай
На запыт знайшлося 25 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць