На запыт знайшлося 36 артыкулаў

  1. 21
    Не подстегнешь - не поедешь — Што ўбіў, то ўехаў = Што нукнеш, то і ўедзеш = Не сцёбнеш - не пацягне
  2. 22
    Не пойман - не вор — Не трапіўся ў хапку, не злодзей = Не той злодзей, на каго казалі, а той, каго злавілі = Не ўзяў за руку - не кажы: злодзей = Не кажы «злодзей», пакуль не ўхопіш
  3. 23
    Не по хорошу мил, а по милу хорош — Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы
  4. 24
    Не родись красивым, а родись счастливым — Не радзіся красны, а радзіся шчасны = Як Бог красу дзяліў - спала, як Бог шчасце дзяліў - устала
  5. 25
    Не рой другому яму - сам в нее попадешь — Хто на другога яму капае, сам часта ў яе ўпадае = Хто яму капае, той сам туды трапляе = Не капай на каго ямы, бо сам увалішся (упадзеш) = Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся = Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш = Не бі чужога цела - будзе сваё цэла
  6. 26
    Не смейся, горох, не лучше бобов — Не смейся з людзей, ты сам смяшней = Не смейся, квас, не лепшы за нас = Пасмяяўся лысы з пляшывага = Насмяяўся гаршчок (чыгун) з катла: абодва чорныя
  7. 27
    Не смейся чужой беде, своя нагряде — Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду йдзе = Не цешся з чужое бяды: свая за гоні ад барады = Не смейся, рабе, будзе і табе = Не смейся, брудзе, бо й табе будзе = Хто з каго смяецца, таму не мінецца = Хто з чужой бяды смяецца, таму галава завінецца = Не зыч ліха другому, каб не давялося самому = Прыйдзе да цябе чарада - сустрэне цябе бяда
  8. 28
    Не суй нос не в свой вопрос — Не твая палоса - не сунь носа = Дзе сава і сыч, там носа не тыч = Дай спакой рэчы такой, то суседская справа = У чужое проса не тыч (не ткні) носа = Не руш, не чапай, не твая тут справа = Не лезь, куды цябе не клічуць = Не лезь туды, дзе табе не трэба = Схавай свае тры грошыкі (грошы)
  9. 29
    Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць
  10. 30
    Не тогда собак кормить, как на охоту идти — Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць = Не тады карову карміць, калі трэба даіць = Не тады студню капаць, як трэба смагу праганяць
  11. 31
    Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць
  12. 32
    Нет худа без добра — Ліха без дабра не бывае = Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла = Няма такога зла, каб з яго камусь не выйшла дабра = Ліха перамелецца - дабро будзе = Будзе добра, як ліха пераміне
  13. 33
    Не ты первый, не ты последний — Не ты першы, не ты рэшні (не ты астатні)
  14. 34
    Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць
  15. 35
    Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам
  16. 36
    Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць
12

Паведаміць пра недакладнасьць