На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    От добра добра не ищут — Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай
  2. 2
    Отольются кошке мышкины слезки — Адрыгнуцца ваўку авечыя (каровіны) слёзы = Будзе й на крапіву мароз = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = Няхай паны не радуюцца - прыйдзе й на іх радуніца = Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш = Сірочыя слёзы дарма не мінуцца = Тое з вадою не збяжыць
  3. 3
    От прибыли голова не болит — Грошы цела не пякуць = З прыбытку бяды няма = З прыбытку галава не баліць
  4. 4
    От смерти не посторонишься — Смерці не заперці, калі трэба памерці = Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся = Ад смерці не адкупішся і не адпросішся = Смерць не ручаіна - не пераскочыш = Ад смерці ніхто не збароніць = Смерці ў бутэльку не заткнеш
  5. 5
    От смерти нет зелья — Не дапамогуць лекі, калі прыйшло навекі = Ад старасці і смерці няма лекаў на свеце = Хоць доктар з неба, а памерці трэба = Як не грэе дух, то не сагрэе кажух = На смерць няма зелля = Ад смерці нікога не вылечыш = Ад смерці доктара няма = Ад смерці не адперці
  6. 6
    От трудов праведных не наживешь палат каменных — Мазалёваю працай не збудуеш палацаў = Не ўзяўшы на душу, не хадзіць у кунтушу = І так бывае: хто працуе, той не мае = Працуем, гаруемі нічога не маем
  7. 7
    От тюрьмы да от сумы не отрекайся — Ад астрогу няма перасцярогу = Хваробы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся = Ад бяды кіем не абаронішся = Багата жыві, жабраваць не заракайся
  8. 8
    От чего заболел (чем ушибся), тем и лечись — Што зашкодзіла, няхай тое і паможа = Што зашкодзіла, тым і лячыся (тым і памагаць трэба) = Заразу заразаю выганяюць = Аб камень ступіш (вытупіш), аб камень і навострыш

Паведаміць пра недакладнасьць