-
1
Делай дело не спеша, была бы слава хороша — Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра = Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца = Што хутка робіцца, то сляпое родзіцца = Завіхайся, але не спяшайся
-
2
Делу - время, потехе - час — Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца
-
3
Десятая (седьмая) вода на киселе — На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі
-
4
Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра
На запыт знайшлося 4 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць