На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    Из грязи да в князи — Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай Бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан
  2. 2
    Из огня да в полымя — З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наскочыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў
  3. 3
    Из песни слова не выкинешь — З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш
  4. 4
    Из спасиба шапки не сошьеш — Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі

Паведаміць пра недакладнасьць