1 камета, нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста. кумета ж.… 2 камякаваты (пра снег), які падае камякамі. шлапасты прым. — Кобр. (ЖС), лапасты прым. — Берасц. (НЛ), хлапаваты прым. — Смален. р. (Дабравольскі). 3 капеж, кроплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх. капеж м. — Шчуч., Старадарож., Ганц. (СПЗБ), капаж м. — Лельч. (ЛАБНГ), капель ж. — Віл. (СПЗБ),… 4 коўзкі, слізкі; коўзка, слізка, пра стан зямной паверхні ў час галалёду ці дажджу. коўзкі прым., коўзка прысл. — Бярэз. (СПЗБ, Мат. апыт.), скоўзкі прым., скоўзка прысл. — Гарадз.… 5 кучавы (пра воблакі), які мае выгляд густых клубоў, куч. кудравы прым. — Брасл. (СПЗБ), пагодні прым. — Гарадз. (СПЗБ).