На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    естанькі, есьцінькі, есьцічкі, есьцікі — неопределенное наклонение, употребляемое вместо "есьць" для выражения нежности к дитяти. Нсл. 723.
    Естанькі, есьцінькі, есьцічкі, есьцькі дзяцё хоча, захацела. Нсл. Закосьнічак верабей, чаго рана прыляцеў, ці есьцічкі захацеў. Из свад. песни, Нсл.
  2. 2
    естухны, есьцюхны, ласкат. к есьці.
    Рана ты естухны захацеў. Нсл. 723.
  3. 3
    есьці, ем, ясі, есьць, ямо, ясьце, ядуць; прош. вр. еў, ела, елі; повел. еж, ежма, ежча, несоверш., перех.
    1. кушать, МГсл. есть. Ар.; Шсл.
    У Рамазан... ежча, аж покі значна будзе нітка чорная ад белай, да сьвітаньня. Кіт. 6а1. Ежча самы. Тм. 266, 4. Есьці ўжо пара. Ст. Мала ты ясі, чалавеча, - трэба болей! Ст. Ямо бліны зь верашчакаю. Н. Чаму вы не ясьце свае капусты? Ст. Дзеці ядуць добра. Ар. Ежча, не перабірайце! Тм.,
    о насекомых и грызунах — есть, кусать, жалить, грызть.
    Моль есьць адзежу.
    ядаць -аю -аеш -ае; повел. -ай -айма — есть многократно.
    Рыбы не ядалі (з Дняпра) з прычыны вялікага нюсу трупу маскоўскага. Баркулабаўскі лет. У тых усіх хелал (араб., дазволенае) быў, яны, пакінуўшы херам (араб., забароненае) ядалі. Кіт. 130б.
    2. Ар. — есть, разрушать, разъедать химически.
    Іржа есьць зялеза. Ар.
    3. журить, грызть. Нсл. 723.
    Кажан дзень ясі маю галаву. Нсл.
    аб'есьці, соверш.
    1. съев много, причинить кому-л. ущерб. Ар.
    2. объесть со сторон.
    Несоверш. аб'ядаць.
    ад'есьці, соверш. чаго,
    1. съесть часть от целого, отъесть. Ар.
    2. ад'есьці галаву — надосадить напоминаниями. Нсл. 385.
    Галаву мне ад'еў, просячы, дакучаючы. Нсл. Ад'еў сэрца.
    Несоверш. ад'ядаць.
    даесьці, соверш. — доесть.
    Дзеці даелі сваё сьнеданьне. Ар.
    Несоверш. даядаць.
    Даядайце, нашто пакідаеце.
    заесьці, соверш.
    1. заесть, загрызть до смерти. Нсл. 194.
    Херамам (араб., забаронена) вам, што зьвер заеў. Кіт. 68б3. Сабакі сьвінку заелі. Нсл.
    2. закусить. МГсл.; Нсл. 194.
    3. перен. — досадить постоянной бранью.
    Ён мяне заесьць, як даведаецца. Нсл. 194. Заеў ён сваю жонку. Ст.
    4. подвергнуть дурной участи. Нсл. 194.
    Заеў ты маю галованьку. Нсл.
    Несоверш. заядаць,
    1. чым — закусывать. Нсл. 194; Гсл.
    Гарэлку п'юць і пернікамі заядаюць. Нсл. 66.
    2. перех. — бросаться на кого, стараясь укусить. Нсл. 194.
    Сабакі заядаюць кагось.
    3. загрызать, изводить бранью, Гсл. постоянно бранить, преследовать бранью, Нсл. 194. досаждать постоянной бранью. Шсл.
    Сьвякрывя заядае нявестку. Нсл.
    4. подвергать дурной участи. Нсл. 194.
    Заядаеш на век. Нсл.
    зьесьці, ізьесьці, чаго — съесть, скушать. Ар.
    Хева (араб., Ева), ізьеўшы, да Адама мовіла. Кіт. 74б15. За полудням ізьелі цэлую букатку хлеба. Ст. Ты ж ізьеў сваю порцу ды яшчэ лезеш! Ст. Вала зьядуць, пакуль зайца заб'юць. Послов. Рапан.: Прык., 13.
    Несоверш. зьядаць. Ар.
    Зьядаюць усё, нічога не застаецца. Ар.
    пад'есьці, о людях, соверш.
    1. наесться, Ар. накушаться. Альгова Віц. (Ксл.); Гсл.; Міх.; Барс, Лепл.
    Каб чаго смачненькага пад'есьці. Ст. Ня еўшы легчы (лягчэй), а пад'еўшы лепшы (ляпей). Нсл. 450. З хлынканьня хлеба не пад'ясі. Юрсл.
    2. подточить. Нсл. 450.
    Чэрві пад'елі карэньне. Нсл.
    3. подвести под гнев или ответственность клеветою. Нсл. 450.
    Свайго брата пад'ядаеш, пад'еў ты пану. Нсл.
    Несоверш. пад'ядаць -аю -аеш -ае,
    1. наедаться. Ар.
    Карова не пад'ядае ў чарадзе. Ст.
    2. подтачивать. Нсл. 450.
    Чэрві пад'ядаюць жытняе карэньне. Нсл.
    3. несоверш. к пад'есьці 3
    пад'яданьне -ня, предл. -ню, отгл. имя сущ.
    1. к пад'ядаць 2, — подтачивание. Нсл. 450.
    Хата пагінула ад пад'яданьня карэньня чэрвямі. Нсл.
    2. к пад'ядаць 3, — клеветнический наговор. Нсл. 450.
    Ня быў бы біты, калі б не тваё пад'яданьне. Нсл.
    паесьці, соверш. што,
    1. съесть все без остатка. Ар.
    Паелі ўсе яблыкі. Ар.
    2. чаго — съесть немного чего-л.
    пайдаць, соверш. чаго — поесть, покушать. Гсл.
    Ці пайдаў, сынку? Яшчэ ўвальлю. Гсл.
    паядаць,
    1. несоверш. к паесьці.
    2. съедать, есть некоторое время.
    Мае вуцяняткі табе шкоды не нарабілі: паядаўшы грэчкі, паляцелі да рэчкі - паядаўшы пшанічанькі, паляцелі да крынічанькі. Гарадзінка Імгл. (Косіч 13).
    уесьці, уем, уясі, уесьць, уямо, уясьце, уядуць, соверш., без доп.
    1. пробыть В удовольствие относительно пищи.
    Ні я ўпіла, ні я ўела, ні я ўхадзіла, маладыя свае леты марне загубіла. Из песни, Ар.
    2. клеветою подвести кого под ответственность или гнев. Нсл. 672.
    Ты нас заўсёды ўядаеш перад панамі; уямо й мы цябе калі-колечы. Нсл.
    Несоверш. уядаць -аю -аеш,
    1. привязываться, приставать (о собаках).
    Сабакі кінулі зайца й пачалі ўядаць на дзерва - у гару. Н. (Афанасьев, III, 1914, 106).
    3. несоверш. к уесьці 2
    пераесьці (пераесьць, Нсл.)
    1. повредить чем-л. едким. Нсл. 412.
    Іржа пераядае, пераела зялеза, нож. Нсл.
    2. есть более других. Нсл. 412.
    Ты ўсіх пераядаеш, пераясі. Нсл.
    3. есть более надлежащего. Нсл. 412.
    пераядаць, несоверш. к пераесьці 1, 2, 3
  4. 4
    есьціся (есца, Нсл.), страд. к есьці, употребляется только в 3-м лице единств. и мн. ч., есца, ядуцца,
    1. быть употребляему в пищу. Нсл. 723.
    Калі станеш трэсца, то й хлеб болей есца. Нсл. Ня ўсё ж пшонныя клёцкі, і ячныя ядуцца. Тм.
    Отгл. имя сущ. ядзеньне -ня — процесс еды. Гсл.
    2. лишь в 3-м лице единств. ч. — щипать, производить раздражение (есть, С.) Нсл. 723; Ар.
    Гарчыца есца. Нсл. Сіні камень дужа есца. Тм. Мыла дужа есца ў вочы. Ар.
    3. зь кім — грызться, постоянно ссориться. Шсл.
    А мой (жонка жаліцца на мужа) дык бесьперастаньня есца а есца. Ст. Сьпярша жылі добра, а потым і пачалі есьціся одно з адным. Ст.
    аб'есьціся — объесться. Ар.
    Несоверш. аб'ядацца -аюся -аешся — объедаться.
    ад'есьціся -емся -ясіся -есца -ямося -ясь -цеся -ядуцца; повел. -ежся -ежмася -ежчася, соверш. — откормиться (отъесться, С.) Шсл.; Ар.
    Во як растаўсьцеў - ад'еўся на чужым хлебе. Ст.
    Несоверш. ад'ядацца.
    заесьціся,
    1. проникнуть, глубоко войти во что-л., Нсл. 194. въесться во что-л. (вонзиться, С).
    Голка заелася далёка дый праламілася. Нсл. Вяроўка заелася, ніяк не адвязаць. Ст.
    2. войти в сильную злобу. Шсл.
    Як заеўся, дык ледзь не затоўк яго. Ст. Сабакі заядаюцца, заеліся на сьмерць. Нсл.
    заядацца, несоверш.
    1. к заесьціся 1, — проникать, глубоко входить во что-л. Нсл. 194.
    Нож ня роўна рэжа, а заядаецца ў мяса. Нсл.
    2. к заесьціся 2, — входить в сильную злобу.
    Родныя браты заядаюцца мяжсобку за бацькава дабро. Нсл.
    3. истощаться от плохого питания. Гсл.
    наесьціся, соверш., о животных (или о людях, с грубым оттенком) — наесться. Ар.; Міх.; Барс., Лепле.
    Несоверш. наядацца.
    прыесьціся, прыесца, соверш. — потерять вкус для кого-л. вследствие однообразия, приесться. Ар.
    Хлеб ня прыесца, а пірог прыесца. Ар.
    Несоверш. прыядацца. Ар.
    уесьціся, уемся, уясіся, уесца, уямося, уясьцеся, уядуцца; прошл. вр. уеўся, уелася; повел. уежся, уежмася, уежчася, соверш.
    1. стать жирным, упитанным. Ар.
    Парсюк уеўся, калоць пара. Ар.
    2. впиться зубами (присосаться к чему-л., С.), говорится о собаках (и насекомых, С.) Нсл. 672.
    Уеліся злыдні, як вошы ў цела. Нсл. Ст.
    4. сильно надоесть. Шсл.
    Уеўся ён мне ў косьці! Ст. Дзень дажджом і зольлю ўеўся кажнаму ў косьці. Акула, 515.
    5. с отрицанием "не" — с аппетитом есть что-л. Шсл.
    Каша смачная, аж ня ўесьціся! Ст.
    уядацца, несоверш.
    1. к уесьціся 1
    Ад цеста сьвіньні ўядаюцца. Ар.
    2. к уесьціся 2 Нсл. 672.
    Сабакі ўядаюцца, уеліся ў сьвіньню. Нсл.
    3. к уесьціся 3

Паведаміць пра недакладнасьць