1 юка, -і, ДМ юцы, ж. 1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная. 2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць… 2 юкагір гл. юкагіры. 3 юкагірка гл. юкагіры. 4 юкагірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юкагіраў, які належыць, уласцівы ім. Юкагірскія песні. Юкагірская мова. 5 юкагіры, -аў; адз. юкагір, -а, м.; юкагірка, -і, ДМ -рцы; мн. юкагіркі, -рак; ж. Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці. 6 юкала, -ы, ж. Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу. [Мансійскае, хантыйскае.]