1 юда, юда1, -ы, м. Пагард., лаянк. Здраднік. [Паддубны:] - Я юдам не стану. Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М.Ткачоў. [Ад імені аднаго з вучняў Ісуса Хрыста,… 2 юдаізм, -а і -у, м. 1. -у. Уст. Тое, што і іудаізм. 2. -а. Моўны зварот, выраз, якія ўласцівы яўрэйскай мове. 3 юдафіл, -а, м. Прыхільнік усяго яўрэйскага. [Ад лац. judaeus - яўрэй і грэч. philos - сябра.] 4 юдафільскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафіла, юдафільства. Юдафільская палітыка. 5 юдафільства, -а, н. Прыхільнасць да ўсяго яўрэйскага. 6 юдафоб, -а, м. Ненавіснік яўрэяў; антысеміт. [Ад лац. judaeus - яўрэй і грэч. phobos - страх, боязь.] 7 юдафобскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафоба, юдафобства; антысеміцкі. 8 юдафобства, -а, н. Ненавісніцтва да ўсяго яўрэйскага; антысемітызм. 9 юдоль, -і, ж. Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі…