1 ют, -а, М юце, м. Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні. [Гал. hut.] 2 ютавы, -ая, -ае. Які знаходзіцца на юце. Ютавы тэнт. 3 ютрань, -і, ж. Ранішняя царкоўная служба. Плакала маці ў ютрані стоячы: - А не тым я саграшыла, Што сваіх дзяцей я спарадзіла. З нар. 4 юты, -аў. Гіст. Германскае племя, якое жыло ў пачатку 1-га тысячагоддзя н.э. на Ютландскім паўвостраве. [Ням. Jüten.]