1 юр, -у, м. Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна… 2 юра, -ы, ж. Спец. Тое, што і юрскі перыяд (гл. юрскі). 3 юрага, -і, ДМ -разе, ж. Разм. Падонкі канаплянага алею. Алей кончыўся, засталася адна юрага. 4 юрачка, -і, м. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. 5 юргіня, -і, ж. Разм. Тое, што і вяргіня. 6 юр'еў, -ева. У выразе: Юр'еў дзень - у старажытнай Русі да канца 16 ст. - права пераходу сялян ад аднаго памешчыка да другога адзін раз у год, пасля заканчэння… 7 юрк, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. юркнуць. Юрк [ваўчыца] ў нару. Ермаловіч. 8 юркі, -ая, -ае. Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі.… 9 юркнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды-н., схавацца дзе-н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка.… 10 юрлівасць, -і, ж. Уласцівасць юрлівага. Заўсёды вясёлая, гаваркая - .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры… 11 юрлівец, -ліўца, м. Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Неспадзявана для Смілгаса ў Зыгмунты знайшлося столькі сілы,… 12 юрлівы, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру. Паны ўсе на адзін твар: гультаяватыя, фанабэрыстыя, .. разбэшчаныя, юрлівыя. Навуменка. // Які выражае юр. Сулкоўскі… 13 юродзівасць, -і, ж. Уласцівасць юродзівага. 14 юродзівы, -ая, -ае. 1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Юродзівы хлопец. 2. у знач. наз. юродзівы, -ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей - вар'ят, які валодае… 15 юродства, -а, н. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва. 2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны. 16 юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; незак. 1. Быць юродзівым (у 2 знач.). 2. Рабіць недарэчныя ўчынкі, неразумна паводзіць сябе. 17 юрок, юрок1, -рка, м. Птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў хваёвых лясах Еўропы і Азіі; уюрок. юрок2, -рка, м. Разм. Прыстасаванне для звівання нітак; вірок… 18 юрскі, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора. ○ Юрскі перыяд (юрская сістэма) - другі (сярэдні) перыяд мезазойскай… 19 юрт, -а, М юрце, м. Гіст. Сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў. Крымскі юрт. Сібірскі юрт. [Цюрк.] 20 юрта, -ы, ДМ юрце, ж. Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. Па…