На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 181
    атрусіцца — прывесці трусянят.
    Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.
  2. 182
    атуросце — парасткі.
    Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.
  3. 183
    ахапак — гурма.
    Ідзем усім ахапкам дамоў.
  4. 184
    ахмурэць — ап'янець, ачмурэць.
    Ня так захварэў, як ахмурэў.
  5. 185
    ахопак — бярэма, шмат.
    Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца.
  6. 186
    ахосал — заляцанец, сюбар, хахаль.
    І ў яе ўжо свой ахосал завёўся.
    (З ідыш - кавалер, жанішок.)
  7. 187
    ахрап'е — ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў.
    Рана ўстала, ахрап'я насекла.
  8. 188
    ахэлак — ахапак, ахопак.
    Ладны ахэлак са стогу выскуб.
  9. 189
    аціхацца — суціхаць, сцішвацца.
    Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць.
  10. 190
    ацялякаваць — марудзіць, не спяшацца.
    Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы.
  11. 191
    ацяробкі, цяробкі — лушпіны ад бульбы, буракоў.
    Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі.
  12. 192
    ачалавечыцца, пачалавечыцца — ажаніцца, узяць жонку; яшчэ — зрабіцца чалавекам.
    Бугаяваў-бугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала - яна пачалавечыцца нарэшці.
  13. 193
    ачопісты — у каго шырокі азадак.
    Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.
  14. 194
    ачужэць — адбіцца ад радні, забыцца на родных.
    Ачужэла дачка, на бацькоў забылася.
  15. 195
    ашаколы — труха, точыва, пасеі, шашча.
    Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.
  16. 196
    ашургаць — скончыцца, перастаць.
    Дождж аціх, зараз ашургаіць.
  17. 197
    ашчыціць — шчыльна абабіць дошкамі, драніцамі.
    Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.
  18. 198
    бабнік — малы, што не хоча аставацца без бабулі.
    А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
  19. 199
    бабовішча — зямля, на якой раслі бабы.
    Цвіцела макоўка на бабовішчы, // Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
  20. 200
    бавіцца, забавіцца — затрымлівацца.
    Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.

Паведаміць пра недакладнасьць