На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 261
    брыдзіцца — гідзіцца, грэбаваць.
    Я брыджуся такога кавалера, такога п'янюгі.
  2. 262
    брыдзь — брыда, брыдота.
    Не падыходзь да гэтай брыдзі.
  3. 263
    брызентовікі — брызентавыя пашлапні, туфлі.
    У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.
  4. 264
    брызлае — закіслае малако.
    Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць.
    (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)
  5. 265
    брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі.
    Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена.
  6. 266
    брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі.
    Глядзі ты, які брысік вырас, - хоць на ім нажы йстры.
  7. 267
    брэд — спажыва, здобыч.
    Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.
  8. 268
    бубён — бубен.
    Дзеўка ў бубён біла, як малаціла.
  9. 269
    бугаяваць — халасцякаваць.
    Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе).
  10. 270
    бугіня — гатунак бульбы.
    Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць.
  11. 271
    бугрынкі — пагоркі, бугаркі.
    А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў.
  12. 272
    букатка — печыва, булачка; яшчэ — узгорак.
    Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку - там ягад багата.
  13. 273
    букіш — цвялілка для барана.
    Баранька, букіш!
  14. 274
    бушлаватая — разварыстая, сопкая.
    Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.
  15. 275
    бушлаваць — трывожыць, непакоіць.
    Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.
  16. 276
    быдлюк, быдлюга — хамаваты ці зладзеяваты.
    Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці.
  17. 277
    былле — быльнік, дзікая трава.
    Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан.
  18. 278
    быць — быццам, нібыта.
    Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках.
  19. 279
    бягельня — балота, прорва.
    З гэтай бягельні век ня вылезіш.
  20. 280
    бягок — бягун, быстры.
    Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.

Паведаміць пра недакладнасьць