На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 361
    выдурнівацца — прыкідвацца, дуракаваць.
    Не выдурнівайся - бярыся за розум.
  2. 362
    вызалець — азябнуць, азалець.
    Вызалела дзень і карасіны не дастала.
  3. 363
    вызверак — злы, звераваты.
    Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
  4. 364
    вызнаваць — выведваць, разведваць.
    Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
  5. 365
    выказаць — выдаць.
    Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
  6. 366
    выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць.
    Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
  7. 367
    выканаць — заходзіцца ад болю.
    Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
  8. 368
    выкат — выраз у сукенцы.
    Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
  9. 369
    выкаціць — нарадзіць, прывесці.
    Каза трох казлянят выкаціла.
  10. 370
    выладжвацца — збірацца, адыходзіць.
    Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
  11. 371
    выладнець — папрыгажэць, паправіцца.
    Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго.
    (Ладны - значыць пазорысты, паглядны.)
  12. 372
    вылівень, вылівак — яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ — азызлы, адрузлы.
    Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
  13. 373
    вылупак — франт, хварсун, моднік.
    Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
  14. 374
    вылупіцца — прарэзацца, глянуць.
    З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
  15. 375
    вымагаць — прасіць цану за тавар.
    Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
  16. 376
    вымантачыць — выпрасіць, выцыганіць.
    Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
  17. 377
    вымаўчаць — змоўчыць, не зважаць.
    Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
  18. 378
    вымышленне — прыдумванне, выдумлянне.
    Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
  19. 379
    вымякшыць — вырабіць, зрабіць мяккім.
    Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
  20. 380
    вынас — плата пастуху.
    Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.

Паведаміць пра недакладнасьць