-
221
бахар — каханак, хахаль.
У яе бахары невыводныя. -
222
бахмачы — гронкі, кутасы.
Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў. -
223
бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба.
Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла. -
224
бацяны — дзеці, сыны.
Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа. -
225
бачына — бок, бакавіна.
За бачыну дзеўку пашчыпаіш. -
226
бачэнак — маленькая бочка.
Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла. -
227
беганіна — бегатня, марныя клопаты.
Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага. -
228
безздароўе — немач, хвароба.
Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла. -
229
белата — белізна.
Такой белатой аддаець лайно. -
230
беліна — бель (гатунак яблыкаў).
А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі. -
231
белле — святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля, // Павязу я цябе з сабой на вяселля. -
232
белюга — белая гарэлка.
Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць. -
233
беркавец — дзесяць пудоў.
Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені. -
234
біць — ісці напралом, уцэла.
Куды мы б'ём у хмызы, дарога ж збоку. -
235
благаваты — слабы, кепскаваты.
Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць. -
236
благата — дрэнны, дрэнь.
Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата. -
237
блажыць — робіцца блага.
Блажыць яму нешта пасля пачастунку. -
238
блот — марнаванне.
Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў. -
239
блоціць — марнаваць, псаваць.
Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў. -
240
блыт — блуд.
Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
На запыт знайшлося 2402 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць