На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 201
    пераруга — цвяленне, наруганне.
    Пайду я каля лугу // Мальцам на пераругу. // Пайду я каля саду // Дзеўкам на перасаду. (Калі перасядае ў горле ад зайздрасці.)
  2. 202
    перасыпаць — перабіраць, замяняць падгнілыя вянцы ці асобныя бёрны будыніны.
    І хату й трысцен перасыпалі, цяпер будынінка як званок.
  3. 203
    пер'е — парасткі ў цыбулі.
    Цыбуля ў мяне пасаджана, цяпер пер'е з дожджу добрае вырасла.
  4. 204
    першына — першы раз, упершыню.
    Ці мне першына адной спаць?
  5. 205
    пеўныя — поўныя яйкі.
    Як пітух пайграіць на курыцы, яйкі тады пеўныя, найграныя ня будуць баўтунамі.
  6. 206
    пешака, пюхтам — пешкі, пехатой.
    Туды й пешака зайсці можна. Ад падвод адстаў, дык усю ноч пюхтам пёр. Пюхтам джгалі ўсю дарогу, ног ня чулі.
  7. 207
    піздадзверка — маленькая рыбка, верхаводка.
    Звялі нармальную рыбу, адна піздадзверка засталася, хутка рыб'ю матку вылавяць.
  8. 208
    піздарванка — дзеўчынёшка (абразліва).
    І Курылава піздарванка там круціцца.
  9. 209
    пілатоўка — купіна, кратавінне.
    На пілатоўках не разгонішся, а толькі ногі паламаіш.
  10. 210
    пілнавацца — трымацца некага.
    Пілнуйся бацькоў - чалавекам будзіш, а прыстаніш да чужакоў, і сябе забудзіш.
  11. 211
    пільніца — тэрміновая праца, клопат.
    Такая пільніца навалілася, што ні спаць, ні есці некалі.
  12. 212
    пільсць — поўсць у ката.
    У Мірона такая гладкая пільсць, аж блішчыць на ім, толькі гладзь.
  13. 213
    піскля — плакса, румза.
    У яе малая - такая піскля, рады не дасі.
  14. 214
    піскляняты — кураняты.
    І піскляняты пішчаць, і гэта піскля сквярэцца, піск стаіць.
  15. 215
    пісюгі — падцёкі; яшчэ — шрамы.
    Разбіў слоік - пісюгі й пацяклі. Уся спіна ў пісюгах - гэтак адпойсавалі пугай.
  16. 216
    піцаваць — шчыра працаваць.
    Зямля не падушка: даў кулаком - яна й паднялася; на зямлі піцаваць нада. Піцаваў-піцаваў, а заробіў бочку мякіны.
  17. 217
    піцуга — шчыры працаўнік.
    Такі піцуга быў, а на памятнік сабе не заробіў.
  18. 218
    плазма, плазмаком — упасці ніц.
    Урэзаўся плазма, аж іскры ўваччу. Плазма кідаюць дровы.
  19. 219
    плаўздаць — поўзаць па-пластунску.
    Плаўздаў па траве, і каленькі зялёныя.
  20. 220
    племянютанька — ласкавы зварот да пляменніка.
    А племянютанька ты мой, чаго ж так рэдка бываіш?

Паведаміць пра недакладнасьць