-
241
посік — выразаны ў забітага парсюка хвост і адпаведна ўсё, што пад хвастом. Зімой перад запаленай печкай посікам змазвалі боты, папярэдне патрымаўшы посік перад агнём.
Боты гладка ссохліся, вазьмі посік ды добра памаж іх. -
242
поснае — беднае, нішчымнае.
Поснае віно, і закуска посная была. -
243
поўната — поўны месяц, поўня.
Поўната на неба выкацілася. -
244
пошар — корм карове.
Лепшанькага пошару сваей Букетцы расстаралася. Карова любіць ласейшы пошар. -
245
пояў — з'яўленне, прысутнасць, паказванне.
Мяне й появу не было там, а яны сваё - быў. -
246
прабедненька — беднавата.
Дзяцей багата, дык прабеднінька жылі. -
247
праварына — праход у плоце, у які йдзе жывіна (жывёла) з поля, адкуль выязджаюць.
Збегай закладзі праварыну, каб каровы ў шкоду не залезлі.
Перакладаў я неяк вершы ўкраінца Івана Драча. Там было: на ворині сидять тесть і зять. Слова ворина не было ні ў Грынчэнкі, ні ў сучасных слоўніках. Мой сусед-украінец патлумачыў, што гэта проста жардзіна ў плоце. Дзе Кіеўшчына, дзе Вушаччына, а словы пакумленыя. І ясней, адкуль праварына. Дарэчы, на Вушаччыне ёсць слова таго ж значэння - увароціна. Плот зробіў, увароціну зробіў заязджаць. А на Меншчыне праварына — стойла. -
248
правіна, правінка — віна, вінаватасць.
Якую ды якую правінку знайдзіць, абы прычапіцца. -
249
прагнуць — пілнаваць, цікаваць.
Кот прагнуў за куранятамі. -
250
прагон, прагонка — праход для выгану кароў.
Не стаі ў прагоне - каровы йдуць. -
251
прадрогацца — пратрэсціся, пракалаціцца.
Па брукаванцы прадрогаўся, як жывы астаўся. -
252
пражытак — пражыццё, выдаткі.
Што б яму мала было на пражытак гэтых грошы. -
253
прайдак — пранырлівы, кемлівы.
Прайдаку лацвей у любым баку. Прайдак не прападзець нідзе - ні на на зямлі, ні на вадзе. -
254
прайдачыла — прайдоха, пройда.
І сябра пасадзіць на шыла - такі прайдачыла! -
255
пралаяць — прысаромець.
Пінжак такі карэлый, пралай яго, што абы-як ходзіць. -
256
пралетаваць — прабыць лета й не сапсавацца.
Кілбасы жырам заліла - яны й пралетавалі. -
257
праскарджваць — упікаць, прасміхаць, пад'ялдыкваць.
Другіх праскарджваіць, а на сябе дыхнуць баіцца. -
258
прасміхаха — прасмішніца.
Прасміхаха й матку родную не пашкадуіць - прасмяець. -
259
пратарэка — жартаўнік, прасмешнік, пад'ялдыка.
Пратарэка ўсіх прасмяець, а сам і не ўсміхнецца. -
260
пратаць — выбіваць пранікам мокрую бялізну; яшчэ — біць, дубасіць.
Цэлы адвячорак пратала белле на кладцы, як праннік ня збіла. Яна на яго вярэць, а ён яе пратаіць.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць