На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 321
    прытыкіш — выпадковы чалавек у нейкай справе, не свой у грамадзе; яшчэ — нясталы работнік.
    Ён вечна як прытыкіш нейкі. А гэта што яшчэ за прытыкіш? Ня буду я ў прытыкішах хадзіць.
  2. 322
    прыхаяць — прыбраць, давесці да парадку.
    Прыхай троху ў хаці дый сама прыхайся.
    (Адсюль і неахайны.)
  3. 323
    прыхваткамі — урыўкамі.
    Прыхваткамі сарочку шыла, алі паспела к святому Вялічку.
  4. 324
    прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць.
    Век зжываіць чалавек, трэба ж некуды прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр.
  5. 325
    прыхітрыцца — схітраваць, прымудрыцца.
    Некаторыя прыхітрыліся самагонку гнаць з нічога, абы галаву адбірала.
  6. 326
    прычандалы, прычандалле — рознае начынне.
    І без тваіх прычандалаў барахла поўна.
  7. 327
    прычына — бяда, няшчасце.
    У калхозі прычына зробілася: слабая цялушка ў балота ўлезла й залілася.
  8. 328
    прышорхнуць — падмерзнуць.
    Дарога троху прышорхла, адлега прапала.
  9. 329
    прыязджалы — прыезджы, хто бывае наездамі.
    Чалавек ён прыязджалы, алі наша ўсё знаіць.
  10. 330
    пселы, псюк, псіца — састарэлы, сапселы.
    Пселы псюк, а ўсё туды ж нясець свой сюк. Сама псіца, а думае, што маладая.
  11. 331
    псуй — няўмека, хто ўсё псуе.
    А гэнаму псую абы псаваць, нічога ня ўмеіць.
  12. 332
    псуйства — марнаванне, псаванне.
    Адно псуйства паперы, а не пісання.
  13. 333
    псюрыць, перапсюрыць — сцябаць, біць, выцяць.
    Часцяком яго бацька псюрыў. Як перапсюрыў яго рамянём - шоўкавым стаў.
  14. 334
    пугурак — узгорак, пагорак.
    На пугурак узбег, а з яго ўсё відаць далёка.
  15. 335
    пуд — упуд, спалох.
    Усё ка мне вады ад пуду прасіць прыходзіла.
  16. 336
    пузень — чэрава, жывот.
    І ў Пецькі ад піва пузень вырас.
  17. 337
    пукі — парасць у цыбулі.
    Маладыя пукі аблупліваюць і ядуць, яны салодкія. Цыбуля пад марозам сядзела, дык яна ў пукі йдзець.
  18. 338
    пулятая — яркая, квяцістая (пра тканіну).
    Хустка пулятая, сама багатая.
  19. 339
    пурхнуць — абвяць, шашэрыцца, шэжыцца.
    Мае ж куры крычаць есці, папурхла іхнае крылліка ад жары.
  20. 340
    пусціцца — разрасціся.
    Ад саду карэнне пусцілася.

Паведаміць пра недакладнасьць