На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 281
    прывіна — прычына, абэлка.
    Любая прывінка знойдзіцца, абы адчапіцца.
  2. 282
    прыгавар — прысуд, вырак.
    Прыгавар яму цяжкі далі - аж дзесяць гадоў турмы.
  3. 283
    прыгавор — прымаўка, прыслаўка.
    У яго на кожны кіў свой прыгавор.
  4. 284
    прыгажавіты — прыгожы, паглядны.
    Мужык ён прыгажавіты, не круці душой.
  5. 285
    прыгалаўка — палена, на якое кладуцца ў печы дровы.
    Дровы кладуцца ў адну прыгалаўку й у дзве.
  6. 286
    прыглянуць — папілнаваць, пасачыць.
    Прыглянь за маім таварам, а я адлучуся.
  7. 287
    прыдзяўбсціся — дабрацца, даехаць.
    Я толькі-толькі прыдзяўбаўся, а ты ўжо тут як тут.
  8. 288
    прыдумнік — кемны, быстры на выдумкі.
    Яны, бапцісты, прыдумнікі.
  9. 289
    прыклымаць — прыкульгаць.
    І дзед прыклымаў на сход.
  10. 290
    прыкулікацца — прыцягнуцца, прывалачыся, прыкавыльгаць.
    Яна ка мне прыкулікалася к вечару.
  11. 291
    прылажыць — прыбудаваць, прыладзьбаваць.
    Трысцен новы прылажыў к хаці, дык адразу ўсім прасторна стала.
  12. 292
    прылежаны — праляжаны, прыціснуты, сцяты.
    Падушкі, насыпкі прылежаныя - знізу прыляжаліся.
  13. 293
    прылепіш — лёгкая, нехуцаватая прыбудова.
    Такая хата ў іх ёсь прылепленая, у прылепішу й жывуць.
  14. 294
    прылюдзіцца — прыбрацца святочна, у людзі.
    Як прылюдзіцца, дык і на чалавека пахож.
  15. 295
    прымастачка — прымошчаная дошчачка да ганка ці да моста.
    Каб прымастачка якая, неяк ступіць.
  16. 296
    прымясцерыцца — прымасціцца, уладкавацца.
    А нясмелы госць прымясцерыўся на самым краёчку.
  17. 297
    прынізісты — нізкі, прыземісты, абніжаны, ніцы.
    Прынізісты маліннік, а маліны сядзяць як таўкачы.
  18. 298
    прынука — прымус за сталом, каб пілі й елі.
    Піці-есці было, а прынукі не было.
  19. 299
    прыпарадчыць — прыбраць, навесці парадак.
    Троху ў хаці прыпарадчу, дый ладна.
  20. 300
    прыпарак — сугрэў, парнасць.
    Німа такога прыпарку, каб дожджык, а то з тога боку, з холаду, сядзяць агуркі.

Паведаміць пра недакладнасьць