-
301
прыпарніца — прыпар, гарачая пара.
Цяпер самая прыпарніца ў вусіх, на зіму стараюцца. -
302
прыпірышча — прыстанішча, прыстанак, свой кут.
У пагарэльца ні прыпірышча, ні прыстанішча. -
303
прырода — род, радня, крэўнікі.
Прырода мая ўся тут, і мяне тут закапаюць. -
304
прыродны — тутэйшы, чый род тут.
Кавалеўскія (з вёскі Кавалеўшчына) прыродныя ўсе паўміралі, а наезджыя жывуць, асталіся. -
305
прырубак — прыбудова да ізруба.
А кросны паставілі ў прырубку. -
306
прырыўкамі — рабіць нешта, улучыўшы якую хвіліну.
Прырыўкамі шыла, хацелася ж паспець сынку абнову зробіць. -
307
прысабачыцца — прыстаць.
Ды яшчэ прысабачыўся к гэтай валяўцы. -
308
прысватыш — хто сам навязваецца ў сябры, у кампанію.
Без прысватыша абыйдзімся. -
309
прысвятак — пярэдадзень свята, конадзень.
Ці гэта будзінь дзень, ці прысвятак? -
310
прыскрынак — шуфлядка ў скрыні, у стале.
Адразу пакладзі ключы ў прыскрынак, каб потым не шукаць скрозь. -
311
прыслізіць — зрабіць слізкім.
Дарогу разрылі, чуць троху прыслізіць - ня ўехаць. -
312
прыслонак — мясціна на сонечным баку.
На прыслонку клубнічыны згарэлі гладка.
(Мама тлумачыла: сонца прысланяецца, упіраецца.) -
313
прысляпіцца — прыстаць, прыбіцца.
Тады кошка кашыцца (каціцца) к Кухарэнчысі й прысляпілася. -
314
прысмакі, прысмачча, смакі — ласункі, лахарцікі.
Нейкія ж будуць смакі, якія будуць, такія й будуць. Во якога прысмачча насадзіла, з нічога вымадзіла. -
315
прысмалак — мясціна, дзе прыпякае (смаліць) сонц; яшчэ — праталіны на палазне.
Такі прысмалачак найдзіш, маліны такія спелыя - аж сінія. Сані па прысмалках ехаць ня хочуць. -
316
прысмаўкі — выбоіны, ямінкі.
Колы так скачуць па прысмаўках, што зубоў не сабярэш. -
317
прыстроіць — зрабіць дзіця.
Ён дзеўцы мальца прыстроіў. -
318
прытул — прыстанак, прытулак.
Пецькава жысь сыйшла на быка, німа яму прытулу, будзіць ён за паганую палку. -
319
прытыка — прымак.
У Маісы гэтай прытыка завёўся. -
320
прытыкацца — датыкацца.
К снягу ўсё роўна грэбнем пітух прытыкаўся.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць