-
221
плоць — плоткі (зборнае).
Плоць з белай спіной стаіць у возіры.
(Польскае płoć — плотка.) -
222
пляніца — сіло.
З конскага воласу скручваюць як бы вяровачку. Каб волас не выслізваўся, мачаюць у попел. Потым робяць петлі, якія замацоўваюцца на дошчачцы. Кладзецца сала ці сыплюцца крупы для прынады. -
223
побер — засада на паляванні.
Усю ноч у поберы сядзелі й каб што ўпалявалі. -
224
повірак — кіёк, палка.
Удваіх на повірку папёрлі цэбар. -
225
погусць — густая страва, густыш.
Ці табе погусць наліць? -
226
под; падавы — тло ў печы; спечаны на подзе.
Хлеб пяклі на подзе. Падавы хлеб смачнейшы, сытнейшы. -
227
подручкі, уподручкі — узяўшыся пад руку.
Як узяліся подручкі, дык ішлі б невядома куды, ашалелыя ад любосці. -
228
подсціль — падсцілка карове ці каню.
Саломы на подсціль трэба настарацца. -
229
пожаг — кіёк, дубец з завостраным канцом (на агні абпаленым); яшчэ — увішны, гарачы кавалер.
Гатоў пожагам вочы выкалаць. Ён пожаг такі, увесь час каля дзяўчат круціцца. -
230
покаддзю — да ўпаду.
Мы покаддзю лажыліся са смеху ад ягоных жартаў. -
231
покат — водгалас, гук.
Аж разлягаліся покаты смеху. -
232
поклад, покладзь, падкладзень — яйка, якое пакідаецца ў гняздзе нясушцы, як бы на заахвочванне.
На поклад адно яйцо пакінула, а ўсе забрала. У гняздзе толькі падкладзень ляжыць, сягоння не няслася курыца. -
233
пол — палок, палаці.
Пол - ад печы да вакна, дзе спалі ўсе разам, а ўнізі - падполля, дзе бульбу хавалі. -
234
полка — пялёнка, пялюшка.
Полкі памыла - ідзі развесь у двары. -
235
полягка — палёгка.
Полягку зробілі паштарам - павесілі скрынкі на вуліцы. -
236
помак — намоклае палена; яшчэ — нехлямяжы.
Як пакладзеш помак у печ, дык з яго толькі дым, а цяпла німа. На балесь мне гэны помак у хаці? -
237
помства — помста.
Малых павыключалі з інстытута, можа, помства, а можа, і ленаваліся. -
238
поражня — паражняком.
Туды вязець, аж восі стогнуць, назад поражня едзіць. -
239
порах — прах, пыл.
Мышы ўжо салому на порах патачылі. -
240
порацца — поркацца, шамацець.
Баба порацца ў сваім закутку й нічога ня чуіць.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць