81 Аўра (аўрэола; ад грэч. aura - подых ветрыку, веянне), у іканапісе жывапісны кананічны прыём, у адпаведнасці з якім выявы Маці Боскай, Хрыста даюцца ў акружэнні… 82 Аўрэола, гл. Аўра. 83 Аўтагравюра (ад грэч. autos - сам і гравюра), гравюра, у якой друкарскую форму на дрэве, метале, лінолеуме выконвае сам мастак - аўтар кампазіцыі. Адрозніваюць аўталітаграфію.… 84 Аўталітаграфія (ад грэч. autos - сам і літаграфія), від літаграфіі, адпаведна якой выяву на камень наносіць мастак - аўтар. 85 Аўтапартрэт, выява жывапісцам, скульптарам, графікам самога сябе. Від партрэта. У выяўленчым мастацтве Беларусі А. атрымліваюць пашырэнне з кан. 18 ст. 86 Афармленчае мастацтва, галіна дэкаратыўнага мастацтва. Уключас часовае афармленне будынкаў, вуліц, плошчаў, вытворчых тэрыторый, садоў, паркаў, афармленне вітрын, святочных… 87 Афіша (франц. affiche - аб'ява, ад afficher - выстаўляць напаказ), від рэкламы, аб'ява пра культурна-масавае, спартыўнае, відовішчнае мерапрыемства. У Беларусі… 88 Афорт (ад франц. eau-forte - азотная кіслата), від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца шляхам траўлення металу кіслотамі.…