На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    снег
    белы як снег [за градамі]. Слон. п. Пра нешта вельмі белае. Federowski, 30; Янкоўскі 1971, 12; МК, 34.
    белы як снег на кузьні. Лаг. Іран. Пра нешта чорнае, бруднае. Варлыга 1966, 18.
    бялюхтынькій як сьнег. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі белае, чыстае. Нар. слов., 175.
    вялікі страх як леташні снег. Іран. Пра ніякі не страх. Ляцкий, 124.
    зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Брэсц. Пра чыёсьці нечаканае з'яўленне. ЛЦ, 106.
    зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Рэч. ЛЦ, 106. Тое ж.
    з'явіцца як снег сярод лета. Навагр. Даніловіч, 250. Тое ж.
    набыцца як сакавіцкі (марцовы) снег. Слон. Жарт. Пра нядоўгі побыт, пастой, гасціны. Янк., 416; Высл., 349.
    патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Івац., Клім., Шчуч., Мсцісл. Іран. Пра некага, нешта зусім без патрэбы. Бялькевіч, 436; З нар. сл., 45; Юрчанка 1977, 214; ЗЗайкі. ≺ Лонскі - леташні.
    растаяць як снег. Івац. Пра нейчае знікненне. Янк., Пар., 138; ЗЗайкі.
    так гэта мяне абходзіць (так дбаю) як леташні снег. Іран. Пра поўную абыякавасць да падзей. Высл., 396. ≺ Абходзіць - цікавіць, непакоіць.
    баяцца каго/чаго як леташняга (прошлага) снега. Капатк., Светл., Пух., Мсцісл., Івац. Іран. Пра адсутнасць страху наогул. Добр., Смол., 388; Высл., 285; Нос., 196; Янк., 396; Юрчанка, 174; ЗЗайкі.
    бедаваць як па леташняму снегу. Іўеў. Іран. Пра непатрэбнасць бедаваць па чым-н. ФА.
    радасць як з такрочнага снегу. Ваўк. п. Іран. Пра пустую радасць без бачнай прычыны. Federowski, 256.
    шкода як леташняга снегу. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць шкадавання. Federowski, 299; ЗЗайкі.
    пятляць як заяц на снезе. Гл. заяц.
  2. 2
    снітка
    як снітка. Ваўк. п. Пра страту сіл, пругкасці, моцнасці. Federowski, 208.
  3. 3
    сноп
    дзяцей як снапоў у пасадзе. Жарт. Пра шматлікасць дзяцей. Янк., 406. ≺ Пасад - тут: снапы, пасцеленыя на таку для абмалота.
    людзей што снапоў на восеці. Лаг. Пра вялікі збор людзей у цесным памяшканні. ФА.
    біць як па снопе бічам. Карэл. Пра чалавека, які моцна кагосьці біў ці яго моцна білі. Высл., 286.
    бразнуцца як сноп на ток. Пра чалавека, які зваліўся без сіл і без руху. Янк., Пар., 18.
    выкаціцца як сноп. Ваўк. п. Federowski, 343. Тое ж.
    кулём легчы абы снэп. Івац. Нар. слов., 77. Тое ж.
    кульнуцца як сноп. Янк., 412. Тое ж.
    лупіць каго як сноп. Мсцісл. Пра моцна пабітага чалавека. Юрчанка, 174.
    пакаціцца (паваліцца) як сноп. Ваўк. п., Глуск., Івац., Слуцк. Pietkiewicz, 361; Янк., Дыял., III, 164; Сержпутоўскі 1999, 82; ЗЗайкі. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
    спаць як сноп гнілы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, што моцна спіць не варушачыся. ДА.
    упасці як сноп. Слон. Высл., 406. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
    як сноп. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 174.

Паведаміць пра недакладнасьць