На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    сібірскі
    дурны як сібірскі валенак. Гл. валенак.
  2. 2
    сівы
    красіва як карова сіва. Гл. карова.
    красіва як свіння сіва. Гл. свіння.
    запрагці як сівага жарабца. Гл. жарабец.
    будзе каму як сіваму каню. Гл. конь.
    брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Гл. воўк.
    пачцівы як сабака сівы. Гл. сабака.
    хітры як сівы воўк. Гл. воўк.
  3. 3
    Сідар
    піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гом. Насмешл. Пра вялікага ахвотніка выпіць. Высл., 364.
    расхіхітацца як Сідар на базары. Сміл. Насмешл. Пра чалавека, які не да месца і без прычыны развесяліўся. Шатэрнік, 245.
    сварыцца (апастыляцца) як Сідарава сучка. Гл. сучка.
    як Сідарава карова. Гл. карова.
    абабраць як Сідараву казу. Гл. каза.
    біць як Сідараву казу. Гл. каза.
    лупасіць як Сідараву козу. Гл. каза.
    таўчы як Сідараву казу. Гл. каза.
  4. 4
    сік
    араць бычыным сікам. Вілен. Насмешл. Пра аратага, што не зладзіць правесці роўную баразну. Sielicki, 157.
  5. 5
    сілега
    расці як сілега. Стол. Пра нечыю жывучасць, што расце без догляду, як лаза. ТС 5, 258. ≺ Сілега - лаза.
  6. 6
    сіло
    У каждам сяле як у сіле. Барыс. Прык. Пра норавы ў кожнай вёсцы, якіх мусіш трымацца. ЗВалодзінай.
  7. 7
    сінагога
    смелы як жыд, калі ў сінагозе са страху бздзіць. Гл. жыд.
  8. 8
    сіндзік
    есці каму як сіндзіку. Няўхв. Пра вельмі малую колькасць ежы. Янк., 406. ≺ Сіндзік - сініца.
  9. 9
    сініца
    як сініца на сучку. Мсцісл. Ухв. Пра зграбную дзяўчыну. Юрчанка, 180.
    Дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Стаўб. Прык. Пра цяжкасці гадавання дзяцей. ФА
  10. 10
    сірата
    жыць як сірата. Івац., Міл. Спачув. Пра чалавека, што жыве ў нястачы, беднасці. Бялькевіч, 226; ЗЗайкі.
    нагаравацца як сірата. Пух. Спачув. Пра кагосьці, хто моцна нагараваўся. Мін.-Мал., 1970, 162.
    такі дождж як сірата плача. Рэч. Пра спорны цёплы дождж. Высл., 397.
  11. 11
    сіраціна
    стаяць як сіраціна. Сміл. Спачув. Пра чалавека, які стаіць адзін, з прыгнечаным, забедаваным выглядам. Шатэрнік, 232.
    Па чужыні - ек сіроціні. Жытк. Прык. Пра тое, што на чужыне ніхто не стане клапаціцца пра цябе, шкадаваць. ТС 5, 37.
  12. 12
    сіта
    бачыць як скрозь сіта. Лоеў. Пра чалавека з аслабленым зрокам. Янкова, 36.
    дожджык трусіць (цярушыць) як праз (з) сіта. Краснап., Мін. Пра дробненькі, роўны дождж. Бялькевіч, 445; ЛЦ, 13. ≺ Трусіць - імжыць.
    дзіравая галава як сіта. Няўхв. Пра нейчую не надта добрую памяць. ФСБМ 1, 250.
  13. 13
    сітаўка
    танканогі як сітаўка. Няўхв. Пра танканогага чалавека. Янк., 432. ≺ Сітка, сітаўка - пліска. Але, магчыма, тут параўнанне з ножкай грыба-махавіка (параўн. сітнік і сітавік на Пскоўшчыне - грыб махавік). Даль, Слов., 4, 189.
  14. 14
    сітка
    танканогі як сітка. Няўхв. Янк., 432. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць