На запыт знайшлося 2 артыкулы

  1. 1
    цукар
    завіднаму чужая бяда як цукар. Бераст. Асудж. Пра зайздросных людзей, якія радуюцца чужым непрыемнасцям. Сцяшковіч, 592; Янкоўскі, 190.
    насесці як мухі на цукар. Гл. муха.
    смачна як цукар з салам. Іран. Пра нешта несумяшчальнае ў страве, адсутнасць смаку ад такога наедку. Ляцкий, 42.
    салодкі як цукар. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі салодкае, смачнае. Federowski, 271.
  2. 2
    цукерка
    харошы як цукерка за два грошы. Іран. Пра нешта не вельмі якаснае, харошае. Янк., 438.
    Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Прык. Пра немагчымасць проста так атрымаць і ўтрымаць шчасце. Янк., М., 41.

Паведаміць пра недакладнасьць