На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    цёлка
    раўсці як цёлка. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. З нар. сл., 130.
    як цёлка ў кохтачцы. Мсцісл. Насмешл. Пра жанчыну, убраную неадпаведна ўзросту, фігуры. Юрчанка, 202.
    нада як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Юрчанка, 202.
    падыходзіць як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра адзенне, што некаму зусім не падыходзіць. Юрчанка, 202.
  2. 2
    цёмны
    завалілі двор (места) як цёмная хмара. Гл. хмара.
    людзей як цёмная хмара. Гл. хмара.
    п'яны як цёмная ноч. Гл. ноч.
    хадзіць як цёмная ноч. Гл. ноч.
    як цёмная ноч каму што. Гл. ноч.
    ясна як цёмная ноч. Гл. ноч.
    гэта для каго што цёмны лес. Гл. лес.
  3. 3
    цёплы
    узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
    уладкавацца як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Гл. клоп.
    хапіцца як за цёплы хлеб. Гл. хлеб.
  4. 4
    цётка
    Голад не цётка, піражка не падсуне. Прык. Пра бязлітаснасць голаду. БПФС, 69.

Паведаміць пра недакладнасьць