На запыт знайшлося 24 артыкулы

  1. 1
    боб
    вочкі як боб. Гом. Пра чые-н. маленькія выразныя вочкі. ПП 2, 114.
    пшаніца як боб. Ухв. Пра буйную, ураджайную пшаніцу. Янк., Пар., 135.
    слёзы як боб. Івац. Спачув. Пра нейчыя буйныя горкія слёзы. ЗЗайкі.
    сыпацца як боб. Слон. Пра частыя смерці ў выпадках эпідэміі, голаду. МК, 29-30.
    чытаць як боб малаціць. Маладз. Ухв. Пра выразнае і хуткае чытанне. ФА.
    як боб адмалаціць. Стаўб. Ухв. Пра беглае і выразнае прачытанне чаго-н. МК, 308.
    бобам гаварыць. Ашм. Пра гаворку ў хуткім тэмпе. СПЗБ 1, 398.
    чытаць як бобам сыпаць. Ушацк., Светл. Ухв. МК, 308; Высл., 393. Тое ж.
    як бобам плакаць. Слон. п. Пра буйныя слёзы, моцны плач каго-н. Federowski, 238.
    як бобам сыпаць. Ашм., Ушацк., Стаўб. Пра хуткую гаворку каго-н. Даніловіч, 214; МК, 308.
    блох у хаце як бобу. Сміл. Пра вялікую колькасць блох у хаце. Шатэрнік, 32.
    гаварыць як бобу аб'еўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Dybowski, 9; Federowski, 108.
    Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу. Гродз., Навагр. Прык. Пра беднасць мнагадзетнай сям'і. Сцяшковіч, 588; Гілевіч, 154.
    дзяцей як бобу. Івац. Пра шматлікасць дзяцей у сям'і. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35; Аксамітаў, 200; ЗЗайкі.
    наесціся як дурань бобу. Слон. Жарт. Пра таго, хто неабачліва наеўся да небяспечнага стану. Высл., 351.
    насыпаць як бобу. Слуцк. Асудж. Пра балбатлівасць і нястрыманасць жанчыны. Сержпутоўскі 1999, 47.
    як бобу ў гаросе шукаць. Пра лёгкае заданне. Янк., 443.
  2. 2
    бобуль
    хадзіць як бобуль. Жытк. Пра вытрыманага, але панурага чалавека. ТС 1, 66. ≺ Бобуль - стары халасцяк.
  3. 3
    Бог
    глухі як бог. Чав. Пра чалавека, да якога колькі не звяртайся, а адказу не пачуеш. 1970.
    жыць як Бог [усё ў руках]. Мсцісл. Ухв. Пра заможнае, бесклапотнае жыццё. Юрчанка 1977, 211.
    жыць як Бог вяліць. Слуцк. Ухв. Пра жыццё сумленнае, працавітае, суладнае. Сержпутоўскі 2000, 185.
    праўда як Бог на небе. Ваўк. п. 1. Ухв. Пра абсалютную дакладнасць пачутага, сказанага, пра шчырую праўду. 2. Іран. Пра адсутнасць праўды, падман. Federowski, 246.
    распісаць як Бог чарапаху. Пра моцнае, бязлітаснае знявечванне каго-н. ФСБМ 1, 108.
    як Бог на небе, так пан на зямлі. Аксамітаў, 236. Тое, што жыць як Бог.
    як бог y Адэсе, на цёплым месце. Ухв. Гом. ПП 1, 343. Тое, што жыць як Бог.
    ашукаць як жыд Бога. Гл. жыд.
    ашукаць як жыд пана Бога. Гл. жыд.
    бяспечны як у Бога за плячыма (дзвярыма). Ваўк. п. Ухв. Пра бесклапотнага чалавека, які жыве заможна і ў поўнай бяспецы. Federowski, 29.
    дзяржацца як Халімон за Бога. Гл. Халімон.
    ждаць як бога. Івац. Слон. Пра моцнае чаканне, спадзяванне на нешта добрае. Высл., 319; ЗЗайкі.
    Жыццё як дарога: прасі Бога. Гл. дарога.
    Жыццё як дарога: прасі ў Бога. Гл. дарога.
    жыць (сядзець) як у Бога за пазухай. Смал. п., Стаўб., Лаг., Бабр., Астр., Карэл., Карм., Мсцісл., Стол. Ухв. Пра спакойнае, ціхае жыццё, без асаблівых клопатаў і трывог. Ром., Бел., 295; Добр., 119; Ляцкий, 12; Pietkiewicz, 403; Мін.-Мал., 1970, 171; МК, 320; Высл., 319; Юрчанка 1969, 44; Цыхун, 180; СПЗБ 3, 334; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
    жыць як у Бога за дзвярыма. Маладз., Петр., Жытк. Ухв. ТС 1, 66; МК, 320; ФА. Тое ж.
    жыць як у Бога за плячыма. Булгаковский, 178; Цыхун, 180. Тое ж.
    жыць як у Бога ў вусе. Навагр. Ухв. Даніловіч, 256. Тое ж.
    кахаць як бога. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі шчырае, моцнае каханне. Federowski, 132.
    мучыць як жыды пана Бога. Гл. жыд.
    п'яны ек у Бога дзень. Жытк. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 1, 180.
    рад як бы бога за ногі злавіў. Ваўк. п. Насмешл. Пра беспадстаўную радасць нейкага залішне самаўпэўненага чалавека. Federowski, 38.
    спадзявацца на каго як на Бога. Мсцісл. Пра чые-н. цвёрдыя спадзяванні. Юрчанка, 191.
    стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, які стаіць вінавата, разгублена, з адчуваннем няёмкасці. Даніловіч, 256.
    сядзець як у бога за плячыма. Дзярж. Ухв. Гілевіч, 161. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
    сядзець як у Бога не прыняты. Брасл. Насмешл. Пра разгубленага, забедаваўшага, што не трапіў у рай (куды хацеў). Рабкевіч, 198.
    сядзець як у пана Бога за печчу (печкай). Ваўк. п. Ухв. Dybowski, 17; Federowski, 274. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
    жыць як за богам. Санько, 71. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
    каяцца як перад богам. Мсцісл. Пра шчырае, чыстасардэчнае, без падману апавяданне пра што-н. Бялькевіч, 18.
    як з Богам пагаварыць. Зэльв. Ухв. Пра адчуванне фізічнай ці маральнай палёгкі, задавальнення. Даніловіч 2008, 136.
  4. 4
    Божа
    сядзит руки палажа як святэй Божа. Смал. п. Пра бяздзейнага, пасіўнага, падобнага сваёй позай да святога на абразе. Добровольский III, 57.
  5. 5
    божы
    сядзець як Мацер Божая. Гл. мацер.
    як Матка Божжая. Гл. матка.
    глядзець як шавец на божа цяля. Гл. шавец.
    зажурыцца ек божы непотрэбнік. Гл. непатрэбнік.
    стаяць як божы непотрэбнік. Гл. непатрэбнік.
    ясна як божы дзень. Гл. дзень.
    ціха як у божым вушку. Гл. вушка.
    як у божым (боскім) вушку (вуху). Гл. вуха.
    распусціцца як боскі кій. Гл. кій.
  6. 6
    бойня
    грызціся як сабакі на бойні. Гл. сабака.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Гл. вол.
  7. 7
    бок
    ускочыць як скула на баку. Гл. скула.
    муляць як скула на баку. Гл. скула.
    дарога, хоць бокам каціся. Ваўк. п., Слуцк., Івац. Ухв. Пра добрую, наезджаную дарогу. Federowski, 133; Сержпутоўскі 1999, 123; ЗЗайкі.
    хадзіць як пан у бокі ўзяўшыся. Гл. пан.
  8. 8
    болька
    як да болькі прылажыць. Смарг. Кплів. Пра вельмі малую, мізэрную колькасць чаго-н. ФА.
  9. 9
    большы
    паслухмяны як перад большым начальнікам. Гл. начальнік.
  10. 10
    бомба
    вылитіў як бомба. Смал. п. Пра раптоўнае імклівае знікненне альбо з'яўленне. Добр., Смол., 735.
  11. 11
    бонда
    печані тоўстыя як бонды. Воран. Ухв. Пра тоўстыя печані. СПЗБ 1, 204. ≺ Бонда - буханка хлеба.
  12. 12
    бондараў
    хадзіць як бондарава карова. Гл. карова.
    адбучыць як бондараву карову. Гл. карова.
  13. 13
    бондачка
    твар кругленькі як бондачка. Памянш.-ласк. Шчуч. Ухв. Пра кругленькі прыемны чый-н. твар. СПЗБ 1, 205. ≺ Параўнанне з булачкай хлеба мусіць несці дадатны сэнс.
  14. 14
    бонк/бонка
    апіцца (напіцца) як бонк конскай крыві. Ваўк., Сак. п. Асудж. Пра моцна п'янага. Federowski, 9, 230. ≺ Бонк - авадзень.
    бубнець як бонка. Слон. п. Насмешл. 1. Пра манеру гаварыць бомкаючы. 2. Пра надта гаварлівага чалавека. Federowski, 43.
  15. 15
    бор
    [яна] як той камень на бару. Гл. камень.
    багата як ігліцы ў бары. Гл. ігліца.
  16. 16
    Борах
    цягацца як Борах па дворах. Мсцісл. Жарт. Цягацца ад хаты да хаты, як гарбрэі-арандатары, што часта мянялі арэндадаўцаў. Юрчанка 1977, 222.
  17. 17
    борахаў
    бу-бу-бу як борахава кіла. Гл. кіла.
  18. 18
    борна
    збірацца куды як галодны ў борну. Гл. галодны.
  19. 19
    босы
    падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
    лёгка як босаму разуцца. Пра вельмі простае, лёгкае выкананне працы. ФСБМ 2, 261.
    хадзіць як сабака босы. Гл. сабака.
  20. 20
    бот
    ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
    блішчаць як паваксаваны бот. Слон. Насмешл. Пра самазадаволенага і празмерна ўбранага. Высл., 287.
    галава як бот з левай нагі. Смарг. Пагардл. Пра неразумнага чалавека. ФА.
    глухі як бот. Мін. Жарт. Пра няўважлівага, глухога. ЛЦ, 88.
    дружыць як бот з лапцем. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць сяброўства. Юрчанка, 173.
    дурны што бот разінавы. Чэрв. Пагардл. Пра дурнога чалавека. АВНЛ.
    дурны як бот без халявы. Дзятл. Пагардл. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    дурны як бот [парваны, з левай нагі]. Ваўк. п., Івац., Сміл., Касц., Маладз., Уздз., Слон., Віл., Докш., Нясв., Мін., Касц., Стаўб. Пагардл. Federowski, 86; Шатэрнік, 89; Бялькевіч, 160; МК, 79; Высл., 316; ЛЦ, 42; ФА; ЗЗайкі. Тое ж.
    дурны як бот дзіравы. Астр. Пагардл. ФА. Тое ж.
    дурны як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Ашм., Астр. Пагардл. Даніловіч, 231. Тое ж.
    дурны як мой левы бот. Люб. Пагардл. ФА. Тое ж.
    дурны як Пятроў бот з левай нагі. Гродз. Пагардл. Даніловіч, 243. Тое ж.
    дурны як рускі бот. Лаг. Пагардл. Варлыга 1966, 32. Тое ж.
    дурны як стаптаны бот. Мін., Касц. Пагардл. ЛЦ, 42. Тое ж.
    Жонка не бот - не скінеш. Прык. Пра сур'ёзнасць сямейных сувязяў. Нос., 43.
    задавацца як бот перад лапцем. Мсцісл. Іран. Пра ганарыстае стаўленне да ніжэйшых у сацыяльнай іерархіі. Юрчанка, 179.
    набрацца як бот. Чэрв. Асудж. Пра добра ап'янелага чалавека. Гілевіч, 166.
    п'ець як у бот ліець. Ушацк. Асудж. Пра таго, хто непамерна многа п'е. Барадулін, 103.
    усё гатова як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
    як бот дзюравы. Леп. Пагардл. КВДУ. Тое, што дурны як бот.
    як у бот ступіць. Астр. Пра атрыманне нечага ў гатовым выглядзе, часцей пра прыход жыць/працаваць на ўсё гатовае. Даніловіч, 256.
    выхваляцца як абмотка перад ботам. Гл. абмотка.
    спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Гл. шавец.
    стаяць як у новых ботах. Нясв. Насмешл. Пра ганарыстага, важнага чалавека. ФА.
    глядзець як дурань на боты блішчоныя. Гл. дурань.
    патрэбен як карове боты. Гл. карова.
    як шавецкі нож - і боты шыць, і бульбу крышыць. Гл. нож.
    муляць як цвік у боце. Гл. цвік.
    рады як цвіку ў боце пад пяткай. Гл. цвік.
    толк дзе як у парваным боце. Воран. Асудж. Пра бесталковую сітуацыю. Сцяшковіч, 592.
    толку дзе як у дзіравым боце. Воран. ФА. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць