На запыт знайшлося 20 артыкулаў

  1. 1
    бягунка
    як бягунка падганяе. Ваўк. п. Жарт. Пра нечыю нястрыманую спешку. Federowski, 330. ≺ Бягунка - панос.
  2. 2
    бяда
    Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць. Барыс. Прык. Сержпутоўскі 1999, 23; Шейн, ІІ, 473.
    спяваць як курыца на бяду. Гл. курыца.
    напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне чалавека пасля наталення смагі. Federowski, 325.
  3. 3
    бяздомны
    цягацца як бяздомны бадзяга. Гл. бадзяга.
  4. 4
    бяздонне
    (рабіць) як у бяздонне. Беш. Няўхв. Пра марную працу, намаганні. Станкевіч, 119.
  5. 5
    бяздонны
    валіць як у бяздонную бочку. Гл. бочка.
    жраць як у мех бяздонны таптаць. Гл. мех.
    кідаць як у бяздонны калодзеж. Гл. калодзеж.
    таптаць як у бяздонны мех. Гл. мех.
    тахтоліць (пхаць) як у бяздонны (бяздэнны) мяшок. Гл. мяшок.
    шэльма як бяздэннае мора. Гл. мора.
    есці як у бяздэнную кадушку. Гл. кадушка.
  6. 6
    бяззубы
    жваць як бяззубы. Пол. Насмешл. Пра нязграбнае павольнае жаванне. Нар. слов., 198.
  7. 7
    бязлецце
    як на бязьлецьце. Беш. Пра вялікую колькасць чаго-н. спажыўнага. Станкевіч, 123.
  8. 8
    бязмен
    як бязмен (абязмен). Ваўк. Груб. Пра вельмі неразумнага, бесталковага чалавека. Даніловіч, 211.
    галава як бязмен. Івац., Вілен. Няўхв. Пра цяжкую да думак галаву. Sielicki, 158; ЗЗайкі.
    разбірацца як свіння на бязмене. Гл. свіння.
  9. 9
    бязмозглы
    як з бязмозглага ската. Гл. скот.
  10. 10
    бязногі
    скрыўдзіць, усё роўна як бязногаму кій адняць. Ваўк. п. Асудж. Пра крыўду нанесеную бездапаможнаму, слабейшаму чалавеку. Federowski, 354.
    ісці як безногі. Стол. 1. Пра павольнае перамяшчэнне каго-н. 2. Іран. Пра нешта немажлівае. ТС 1, 50.
    Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра мажлівасці беднага чалавека. ПП 1, 407.
  11. 11
    бязрукі
    трэба як бязрукаму рукавіцы. Ушацк. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Барадулін, 107.
    Без навукі як бязрукі. Гродз. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. Санько, 114; Цыхун, 195.
  12. 12
    бяльмо
    павіснуць як бяльмо на воцы. Люб. Няўхв. Пра сітуацыю, становішча, адносіны, што перашкаджаюць жыць. ФА.
    як бяльмо на воку. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
  13. 13
    бярвенне
    ногі як бярвенне. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстыя ногі. Юрчанка, 179.
  14. 14
    бярлог
    койкі як берлаге. Смарг. Няўхв. Пра непазасціланыя ложкі. СПЗБ 1, 261.
    качацца як паршук у берлагу. Гл. паршук.
    у хаце як свіны бяглог. Смарг. Няўхв. Пра непрыбраную хату. СПЗБ 1, 261.
    мармытаць як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Гл. мядзведзь.
    як мядзведзь у бярлозе. Гл. мядзведзь.
  15. 15
    бяроза
    плакаць, што бяроза ліецца. Ганц., Лоеў. Спачув. Вельмі слёзна плакаць, разлівацца слязьмі. СПЗБ 2, 664; Янкова, 366. ≺ Метафарычнасць выразу ўзнікла па асацыяцыі з тым, як вясною з галінак бярозы капае сок.
    як ліпа з бярозай. Гл. ліпа.
    як па белай бірозі пілой. Ветк. Няўхв. Пра безвыніковасць угавораў каго-н., папрокаў да каго-н. ЗЛапаціна.
  16. 16
    бярозавы
    ляжаць як бярозава кара. Гл. кара.
  17. 17
    бярозка
    адна як бярозка ў полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. ЛЦ, 37.
    выцягнуцца як бярозка. Памянш. Слон. Ухв. Пра стройную дзяўчыну. Высл., 299.
  18. 18
    бяроста
    круціцца як бяроста на агні. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які вымушаны выкручвацца, хутка дзейнічаць. Юрчанка, 179.
  19. 19
    бярэменная
    бруха як у бабы бярэменнай. Гл. баба.
  20. 20
    бясхвосты
    круціцца як сучка бясхвостая. Гл. сучка.
    Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан.

Паведаміць пра недакладнасьць