На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 41
    ватны
    ногі як ватныя. Івац., Слон. Пра саслабелыя, няпругкія ногі састарэлага ці хворага чалавека. Высл., 355; ЗЗайкі.
  2. 42
    ваўкалак/ваўкалака
    мае смак бы да коней ваўкалак. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, якога цягне да нечага шкоднага. Сержпутоўскі 1999, 98.
    бы ваўкалака шнырыць. Няўхв. Шпилевский, 172. Тое, што хадзіць як ваўкалак.
    спрыкрыцца як ваўкалака. Асудж. Пра чалавека, які надакучыў, стаў прыкрым сваім блізкім. Санько, 185.
    глядзець ваўкалакам. Няўхв. Пра нейчы злосны, насуплены, варожы пагляд. БПФС, 39.
    ходить як воўкулак. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які таямніча снуецца, невядома чаго шукае. Добр., Смол., 351.
  3. 43
    ваўкаўня
    холадна дзе як у ваўкаўні. Ушацк. Няўхв. Пра няпаленую, халодную хату. Барадулін, 90.
    як ваўкаўня хата. Валож. Няўхв. Пра неапаленую, з волкім паветрам хату. СЦБ, 56.
  4. 44
    ваўчанё
    пазіраць (паглядаць) [з-пад ілба] як тое ваўчанё. Сміл., Стаўб. Няўхв. Пра погляд напалоханага ці варожа настроенага дзіцяці. Шатэрнік, 261; МК, 208.
  5. 45
    ваўчуга
    хадзіць як [той] ваўчуга. Жытк. Няўхв. Пра варожа настроенага чалавека, які ходзіць ні на кога не гледзячы. Мат. Гом., III, 211.
  6. 46
    ваўчыца
    спяваць як ваўчыца на Каляды. Глыб. Няўхв. Пра спевы, калі спявак не мае голасу. КВДУ.
  7. 47
    вашывы
    абрыднуць як вашывы кажух. Гл. кажух.
  8. 48
    ведзьма
    раструхацца як ведзьма. Ваўк. п. Пагардл. Пра ўскудлачаную, непрывабную жанчыну. Federowski, 48.
    страшная як ведзьма. Мсцісл., Івац. Няўхв. Пра жанчыну з непрывабнай, неахайнай знешнасцю. Бялькевіч, 106; ЗЗайкі.
    хадзіць (насіцца) як ведзьма на таўкачах. Слон. п., Карэл. Няўхв. Пра жанчыну, якая непрыемна выглядае і неадпаведна сябе паводзіць. Federowski, 48; Высл., 410.
    хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Асудж. Пра жанчыну, што стараецца зрабіць нешта шкоднае, нядобрае. Ройзензон, 79.
    як чорт з ведзьмаю. Гл. чорт.
    жару хоць ведзьму спалі. Жарт. Пра добра напаленую печ, дзе шмат гарачага вуголля. Янк., 406.
    як ведзьма з таўкачамі. Нясв. Няўхв. ФА. Тое, што хадзіць як ведзьма на таўкачах.
    валасы тырчаць як у ведзьмы. Лаг. Няўхв. Пра ўскудлачаныя, непрыбраныя валасы. Гілевіч 2007, 23.
  9. 49
    везці
    едзе як дровы вязе. Гл. дровы.
    едзе як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
    твая гаворка - як ваду вязеш на гару, а яна не йдзець. Гл. вада.
    лёд [тоўсты] хоць гарматы вязі. Гл. гармата.
    грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
  10. 50
    век
    жыць як [тому] чарвяку па вяку. Гл. чарвяк.
  11. 51
    векавуха
    вясёлы як векавуха. Іран. Пра невясёлага, заклапочанага чалавека. Янк., Пар., 33.
  12. 52
    веліконны
    абходзіцца як з веліконным яйцом. Гл. яйка.
    цацкацца як з веліконным яйком (яйкам). Гл. яйка.
  13. 53
    венік
    баба як венік. Івац. Насмешл. Пра ўвішную, спрытную, хуткую кабету. ЗЗайкі.
    бегаць як венік. Дзятл. Жарт. Пра чалавека, што ўсюды трапляе. ФА.
    выпетраць як пятроў венік. Маладз. Насмешл. Пра схудалага чалавека. Гілевіч, 107. ≺ Нарыхтаваны пасля Пятра (12 ліпеня) венік хутка губляе лісце.
    голы як стары венік. Няўхв. Пра беднага, згалелага чалавека. БПФС, 41.
    ссохнуць як майскі венік. Ушацк. Спачув. Пра вельмі схуднелага чалавека. Барадулін, 90.
    шустры як банны венік. Слон. Жарт. Пра непаседлівага, хуткага, жвавага чалавека. Высл., 422.
    шустры як венік. Івац. Жарт. ЗЗайкі. Тое ж.
    як венік. Астр. Даніловіч, 215. Тое ж.
    завея як венікам мяце. Воран. Пра вялікую замець, завею. СПЗБ 2, 189.
    сядзець як мыша пад венікам. Гл. мыш.
    як венікам змяло. Пра нейчае хуткае знікненне. Санько, 68.
    ілжэ як венікі вяжа. Лід. Няўхв. Пра вельмі спрытнае, штукарскае казанне няпраўды. Даніловіч, 215.
    спаць як венікі прадаўшы. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які бестурботна і моцна спіць. Бялькевіч, 474.
    як венікі прадаўшы хто. Мсцісл. Пра вясёлыя, задаволеныя паводзіны каго-н. Юрчанка, 180.
    жыць як верабей у веніку. Гл. верабей.
    сядзець як верабей у веніку. Гл. верабей.
    шавяліцца (шумець, разгуляцца) як верабей у веніку. Гл. верабей.
    завязаць вузла як гараб'я. Бар. Відаць, пра вялікі вузел. СПЗБ 1, 335.
  14. 54
    верабей
    непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Гл. мядзведзь.
    як у каморы пасля вераб'ёў [чыста]. Гл. камора.
    авадні як вераб'і. Леп. Пра вялікіх і дакучлівых аваднёў. ЗВалодзінай.
    валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Мін. Няўхв. Пра нейкую дробязную мітусню, валтузню. ЛЦ, 63.
    Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Бераст. Прык. Пра непазбежнасць адыходу дзяцей з бацькоўскай хаты. ФА.
    накінуцца (наляцець) як вераб'і на спелыя каноплі (на спелае проса). Жлоб. Няўхв. Пра паспешлівы, таропкі напад на ежу дзятвы. ЛЦ, 72.
    унадзіцца як вераб'і ў проса. Ваўк. Няўхв. Пра нейкую звычку чалавека, непрыемную для іншых. Высл., 405.
    кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Глуск. Пра вельмі малы кавалачак ежы. Мат., 116.
    як вераб'ю дзеўбануць чаго. Пра нешта ў малой колькасці, найперш пра ежу. Санько, 20.
    жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Рэч. Жарт. Пра беднае, незабяспечанае, нявартае чалавечае жыццё. Pietkiewicz, 398.
    як у вераб'я пад каленкамі што. Акц. Жарт. Пра нешта зусім нязначнае, непрыкметнае. ДА.
    як з вераб'я часавы. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, зусім непрыгоднага да нейкай справы. Юрчанка 1998, 174.
    як у старага вераб'я калена. Леп. Жарт. Пра нейчыя не вельмі развітыя мышцы рук. ЗВалодзінай.
    жыць як верабей у веніку. Віл., Смарг. Пра жыццё ў нястачы, у пастаянным страху. МК, 308; Сцяшковіч, 614.
    адна як верабей. Слуцк. Пра адзінокага чалавека. МК, 232.
    вузел як гарабей. Бар. Насмешл. Пра вялікі, неахайны вузел, пра няўменне кагосьці вязаць вельмі малыя, непрыкметныя вузлы. СПЗБ 1, 335.
    клюнуць як верабей. Жарт. Пра чалавека, які зусім мала з'еў. Янк., Пар., 86.
    круціцца як верабей на сучку. Мсцісл. Жарт. 1. Пра мітуслівага, неспакойнага чалавека. 2. Пра дзеянні чалавека, які стараецца неяк пратрымацца ў жыцці. Юрчанка, 180.
    натапырыцца як верабей. Лаг. Жарт. Пра чалавека, які з супрацівам, насцярожана прымае нейкае паведамленне. Высл., 353.
    от даў пылі (духу) як верабей кабылі. Ваўк. п., Клім., Шкл. Іран. Пра напад, агрэсію кагосьці бяссільнага, параўнальна нязначнага, незаўважнага. Нос., 31; Federowski, 73, 83; Бялькевіч, 300.
    папасціся як верабей у шапку. Насмешл. Пра чалавека, які патрапіў у нявыкрутнае становішча. Ляцкий, 33.
    прынёс як верабей. Пра малы аб'ём ці вагу прынесенага. Янк. Пар., 134.
    Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Рэч. Прык. Пра незнішчальнасць і незваротнасць сказанага. Pietkiewicz, 383.
    узяць што як верабей. Ваўк. п. Пра невялікую колькасць узятага кімсьці. Federowski, 324.
    ціўкаць як верабей. Жарт. Неяк паціху падаваць пра сябе знакі, пускаць голас, паціху жыць. Янк., Пар., 188.
    шавяліцца (шумець, разгуляцца) як верабей у веніку. Докш. Іран. Пра няўдалае пагулянне ў зусім неспрыяльных для таго ўмовах. Tyszkiewicz, 433; Шпилевский, 187; Нос., 185; Dybowski, 192; Дуб., Нар., 2.
  15. 55
    верабейка
    жвавы як верабейка. Памянш.-ласк. Ухв. Пра рухавага, жвавага хлопчыка, дзіця. Янк., Пар., 60.
    уюшны як верабейка. Памянш.-ласк. Жытк. Матэрыялы 1981, 158. Тое, што жвавы як верабейка.
    сядзець як верабейкі. Памянш.-ласк. Глуск. Пра сцішаны гурток дзяцей. АВНЛ.
    есці як верабейку. Памянш.-ласк. Пра малую колькасць ежы на стале. Янк., 406.
  16. 56
    вераб'ёў
    з вераб'ёву душу. Пра зусім малую колькасць чаго-н, драбок, каліва. Янк., 407.
  17. 57
    вераценца
    худы як вераценца. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра худзенькага невысокага хлопчыка. Юрчанка, 180.
    як вераценца. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра спрытнага невысокага чалавека. Юрчанка, 180.
  18. 58
    верацяно
    дрыжаць як на верацяне. Карэл. Пра трымценне, дрыжыкі чалавека ад страху, хвалявання. Высл., 315.
    круціцца як верацяно. Ваўк. п. Пра непаседлівага чалавека. Federowski, 153.
    ссушыць каго як верацяно. Няўхв. Пра кагосьці, хто змучыў, замарнаваў іншага. Янк., Пар., 158.
    як верацяно. Жлоб. Тое, што круціцца як верацяно. Гор., Руд., 255.
  19. 59
    верая
    баба як верая. Шчуч. Ухв. Пра дужую поўную жанчыну. СПЗБ 1, 299. ≺ Верая - шуло; бэлька.
  20. 60
    вербалозіна
    схіліцца як вербалозіна. Спачув. Пра самотную, збедаваную, стомленую жанчыну. Янк., Пар., 159.

Паведаміць пра недакладнасьць