На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 21
    вандзонка
    як вандзонка. Мсцісл. Няўхв. Пра лянівага, вялага, непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 103.
  2. 22
    вандзэлак
    цяжкі як вандзэлак. Мядз. Ухв. Звычайна пра цяжкое, сытае, дагледжанае дзіця. Высл., 417. ≺ Ванзэлак - клунак (польск. węzełek).
  3. 23
    ванна
    як на сонешных ваннах дзе. Мсцісл. Пра бесклапотнае, прывольнае прабыванне дзе-н. Юрчанка, 192.
  4. 24
    ванцыпар
    насіцца як ванцыпар. Краснап. Асудж. Пра нейкую незразумелую, раздражняльную актыўнасць кагосьці. Бялькевіч, 104. ≺ Ванцыпар - Люцыпар.
  5. 25
    вапер
    лезці да каго як вапер на вяселлі. Мсцісл. Асудж. Пагардл. Пра настырнае чаплянне да кагосьці. Юрчанка, 174.
    як кормный вапер. Мсцісл. Пра сытага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 187.
    насцебацца як вапри. Смал. Асудж. Пра людзей, што крэпка напіліся і наеліся. Добр., Смол., 464. ≺ Вапры - вепрукі.
  6. 26
    вапрук
    льецца кроў абы з вапрука, як яго заколюць. Слуцк. Пра параненага, пабітага чалавека, які не выклікае спагады. Сержпутоўскі 1998, 56.
    растаўсцець як адкормлены вапрук. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 80. Тое, што як кормны вапер.
  7. 27
    вар
    круціцца як апушчаны ў вар. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, які мітусіцца ў цяжкіх абставінах. ЛЦ, 30.
    сказаць як у вар апусціць. Б.Каш. Пра нешта сказанае, што даводзіць да крайняй ступені раздражнення. Высл., 383.
    скочыць як у вар. Спачув. Пра траплянне чалавека ў надта небяспечную сітуацыю. Янк., Пар., 149.
    Январ як вар. Брасл. Прык. Пра пякучы мароз у зімовы месяц. ПП 1, 74.
    выскачыць як варам абліты. Мсцісл. Пра рэзкае, імклівае выскокванне адкуль-н. каго-н. Юрчанка 1977, 223; Янк., 443.
    дагадзіць як зброднай сучцы варам. Гл. сучка.
    пабегчы як варам абліты. Дзятл. Пра чый-н. вельмі шпаркі бег. Сцяшковіч, 614; Янк., Пар., 85.
    разбегчыся ва ўсе бакі як тараканы, калі на іх лінулі варам. Гл. таракан.
    спацець як варам абліло. Віл. Спачув. Пра чалавека, што ўспацеў ад цяжкіх фізічных намаганняў ці моцных перажыванняў. СПЗБ 1, 282.
    як варам варыць. Пра гарачыню, спякоту. БПФС, 39.
  8. 28
    вараннё
    як вараннё [тое] глядзець. Няўхв. Пра настырную зацікаўленасць да некага групы людзей. Нос., 194.
  9. 29
    вараняты
    з вушамі паўлазіць што вараняты [якея]. Мсцісл. Няўхв. Пра дзіцячыя вылазкі, цікаўнасць. Юрч., 1977, 130.
  10. 30
    вараточак
    раточак як вараточак. Памянш. Жарт. Пра нейчы вялікі рот і добры апетыт. Нос., 145.
  11. 31
    варацакі
    пацягнула як ката на варацакі. Гл. кот.
  12. 32
    Варванскі/Зарванскі
    як на вырванскай (варванскай, варварскай) вуліцы у каго, дзе. Гл. вуліца.
    бы на Зарванскай гуліцы. Гл. вуліца.
  13. 33
    варона
    вісець як варона на калку. Пруж. Насмешл. Пра нязручнае сядзенне каго-н. на чым-н. ФА.
    гарланіць як варона. Няўхв. Пра моцны крыклівы голас чалавека. Янк., 11.
    глядзець як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра насуплены, але зацікаўлены позірк каго-н. Шпилевский, 178; Tyszkiewicz, 426; Federowski, 109.
    глядзець як варона на косць. Маст. Няўхв. Пра злосны, прагны позірк. Даніловіч, 215.
    грагаць як варона. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 3, 26. Тое, што гарланіць як варона.
    гракаць як варона. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 97; ФА; СЦБ, 100. Тое, што гарланіць як варона.
    Дурань як варона, а хіцёр як чорт. Прык. Пра чалавека, які прыкідваецца прастаком, але такім не з'яўляецца. Federowski, 85.
    дурны (глуп) як варона. Сак. п., Шчуч. Няўхв. Пра вельмі дурнога чалавека. Federowski, 86; Сцяшковіч, 613. ≺ Варона - фальклорны сімвал дурноты.
    жыць як варона на колічку. Раг. Няўхв. Пра немаёмаснага чалавека, бедняка. СПЗБ 2, 171.
    збірацца куды як варона ў вырай. Капыл. Няўхв. Пра марудлівыя зборы куды-н. ДА.
    змокнуць як варона. Карэл. Насмешл. Пра жанчыну, што патрапіла пад дождж. Высл. 329.
    зяваць як варона. Хоц. Іран. Пра незадачлівую спявачку. ЛЦ, 71.
    каркаць як варона. Сміл. Насмешл. Пра гаворку, расказ некага не вельмі шанаванага. Шатэрнік, 131.
    каркаць як варона гервяцкая. Астр. Насмешл. ФА. Тое, што каркаць як варона.
    кошкацца як варона. Няўхв. Пра нейчую бесталковую работу. СПЗБ 2, 511.
    крычаць як варона на дождж. Маладз. Насмешл. Пра няўцямна крыклівую асобу. Высл., 329.
    маўчаць як варона. Сміл. Іран. Пра звяглівую, крыклівую, балбатлівую асобу. Шатэрнік, 156; Высл., 345.
    Мужык глядзіць як варона, a хіцёр як чорт. Прык. Гаворыцца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна. Ляцкий, 21; Czeczot, 111; Federowski, 192; Kolberg, 472.
    Мужык дурны як варона, а хітры як чорт. Аксамітаў, 203. Тое ж.
    нарабіць як варона на хвасце панясе. Гродз. Пагардл. Пра малыя вынікі чыёй-н. працы. Federowski, 198.
    разявіць горла як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Federowski, 112.
    расхадзіцца як варона на дождж. Астр. Насмешл. Пра шумныя, узбуджаныя паводзіны кагосьці. Арх. Гр.
    расшугакацца як загумённая варона. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 313. Тое, што расхадзіцца як варона на дождж.
    спяваць як варона (на галіне). Мін. Насмешл. ЛЦ, 123. Тое, што зяваць як варона.
    трапіць як варона ў кісель. Астр. Насмешл. Пра недарэчнае траплянне ў якую-н. прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 215.
    тырчаць (сядзець, круціцца) як варона на палцы (калу). 1. Уздз., Слон. Няўхв. Пра нейкага не вельмі ўдалага чалавека. Высл. 402. 2. Леп. ЗВалодзінай. Тое, што вісець як варона на калку.
    углядацца як варона ў шпік. Астр. Няўхв. Пра пільны, прагны позірк на што-, каго-н. Даніловіч, 215.
    хітра сказаць як варона. Чэрв. Іран. Пра жанчыну, што нешта не дарэчы сказала. Высл., 409.
    Хітры наш брат як чорт, але і дурны як варона. Гл. чорт.
    ціліпацца як варона на калку. Лаг. Насмешл. Пра таго, хто дрэмле седзячы. Варлыга 1966, 91.
    чорны як варона. Лаг. Пра некага чорнага. Мін.-Мал., 1974, 47.
    як мокрая варона. Няўхв. Пра неахайную, непрывабную, засмучаную жанчыну. БПФС, 39.
    як вароне на хвасце панесці чаго. Пра нязначную колькасць чаго-н. Санько, 208.
    глядзець на каго як на варону. Ваўк. п. Пра пагардлівы, недружалюбны позірк. Federowski, 109.
    як чорт варону пагнаў. Гл. чорт.
    галдзяць, як вароны, бабы сабраўшыся. Віл. Няўхв. Пра шумлівую бесталковую гаворку натоўпу жанчын. СПЗБ 1, 410.
    злятацца як вароны на здыхляціну. Мін., Чэрык. Пагардл. Пра збор людзей, зацікаўленых у нечым карыслівым. ЛЦ, 53.
    сядзець як загуменныя вароны. Астр., Люб. Насмешл. Пра ціхае, мала заўважнае жыццё, сядзенне нейкіх людзей. ФА.
    У мяне як у вароны - няма абароны. Бераст. Прык. Пра безабароннае жыццё каго-н. Янкоўскі, 7; Даніловіч 1997, 139. ≺ У народнай традыцыі варона - вобраз не шанаваны і ганьбаваны.
    бу ворона зехаць. Жытк. Няўхв. Пра непрызваітае пазяханне чалавека. ТС 2, 152.
    бы ворона розявіць рот да роззіраць. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які так захапіўся разглядваннем чаго-н., што раскрыў рот. ТС 4, 303.
  14. 34
    вароты
    адзін што вароты ў полі. Пра адзіноту чалавека, што не мае ніадкуль дапамогі. Сахараў.
    адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. Няўхв. 1. Пра чалавека, што многа і прагна п'е. 2. Пра заўзятага крыкуна. Federowski, 112.
    вытарапіцца як баран на новыя варота. Гл. баран.
    глядзець як баран на новыя вароты. Гл. баран.
    глядзець як цяля на рабыя вароты. Гл. цяля.
    насіцца як дурны з варотамі. Гл. дурны.
    разявіць ляпу як вароты. Няўхв. Каспяровіч, 264. Тое, што адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме.
  15. 35
    варочацца
    у жываце як мядзведзь варочаецца. Гл. мядзведзь.
  16. 36
    варыць
    як варам варыць. Гл. вар.
  17. 37
    варэнне
    выдурвацца як муха на варэнні. Гл. муха.
  18. 38
    васілёк
    цвісці як васілёк. Ухв. Пра радаснае жыццё маладога чалавека. Янк., 437.
  19. 39
    васілёчак
    вочкі [сінія] як васілёчкі. Памянш.-ласк. Докш. Ухв. Пра нейчыя прыгожыя сінія вочы. Высл., 294; Янк., 426.
  20. 40
    вата
    мяккі (мякенькі) як вата. Ваўк. п., Слон. Ухв. Пра вопратку, матэрыял, што прывабліваюць сваёй мяккасцю. Federowski, 182; Янк., Пар., 105; Высл., 348.

Паведаміць пра недакладнасьць