На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    гладзіць
    гаварыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Іран. Пра ліслівую гаворку. ЛЦ, 50.
  2. 2
    гладыш
    Мужчына жанаты ўсё роўна як гладыш шчарбаты. Прык. Насмешл. Пра жанатага як пра ўжываную, не новую рэч. Federowski, 191.
  3. 3
    гладышка, гл. таксама ладышка
    вісець як гладышка на калу. Рэч. Пра знаходжанне каго-, чаго-н. на віду ва ўсіх. ЛЦ, 69.
  4. 4
    глёк
    сырый хліб як глёк. Кам. Пра сыры, непрапечаны, няўдалы хлеб. ЖН, 40.
    ляжаць як глёк. Мсцісл. Пра таго, хто нерухома, без справы ляжыць. Юрчанка, 181.
    тоўсты як глёк. Мсцісл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 181.
    паглядзець як сава ў глёк. Гл. сава.
  5. 5
    гліна
    разлазіцца як гліна. Івац. Пра нешта вязкае, што распаўзаецца ў бакі. Янк., Пар., 137; ЗЗайкі.
    цяжкі як гліна. Ваўк. п., Івац. Пра нешта сапраўды цяжкае. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    вытрашчыць вочы як кот на гліне. Гл. кот.
    кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот.
  6. 6
    гліснік
    даць як Моська глісніку. Гл. Моська.
  7. 7
    гліст
    Быў цар Нікалашка - былі шчы і кашка, а прышлі камуністы - усе паніціліся як глісты. Чэрв. Прык. Пра наступленне галодных часоў пасля рэвалюцыі. ФА.
    тонкі ек гліст. Насмешл. Пра вельмі тонкага чалавека. ТС 1, 203.
  8. 8
    глумак
    засвістаць што глумакі нейкія. Мсцісл. Пра нейчы неабдуманы, дзёрзкі ўчынак. Юрчанка 1977, 48.
  9. 9
    глухі
    стаяць як глухая сцяна. Гл. сцяна.
    пагаварыць як дурны з глухім. Гл. дурны.
  10. 10
    глушак
    раскрычацца як глушак у лесі. Стаўб. Жарт. Пра таго, хто крычыць, не слухаючы іншых. СЦБ, 31. ≺ З назіранняў над паводзінамі глушца ў час току.
  11. 11
    глынуць
    бегаць як рыцыны глынуўшы. Гл. рыцына.
    нясмачна як (бы) мыш глынуўшы. Гл. мыш.
    як лом глынуўшы. Гл. лом.
    як рыцыны глынуўшы. Гл. рыцына.
    як журавін жменю глынуць. Гл. журавіны.
  12. 12
    глядзець
    як у ваду глядзець. Гл. вада.
    гарыць як сляпы глядзіць. Гл. сляпы.
  13. 13
    гляк
    сказаць як у гляк перднуць. Люб. Няўхв. Вульг. Пра неўпапад, недарэчы сказанае. ЗВалодзінай.
    цяжкі як гляк. Карэл. Ухв. Гавораць звычайна пра цяжкое, дагледжанае, сытае дзіця, калі яго бяруць на рукі. Высл, 417; Янк., 443.

Паведаміць пра недакладнасьць