На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    год
    Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
    з мужам жытку пражыць як год. Ушацк. Пра суладныя адносіны ў сям'і, калі час хутка мінае. Васюковіч, 19.
    Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
    улетку дзень як год. Рэч., Брэсц. Пра вельмі доўгі летні працоўны дзень. ЛЦ, 14.
    дурны як сабака (шчаня) да году. Гл. сабака.
    як у сабакі да году. Гл. сабака.
  2. 2
    гойда
    ісці як гойда. Гарад. Няўхв. Відаць, пра паходку з гойданнем. Каспяровіч, 82. ≺ Гойда - высокая танклявая жанчына.
  3. 3
    голад
    есці як на голад. Няўхв. Пра празмерны поцяг да ежы. Янк., Пар., 59.
  4. 4
    голас
    гаварыць як не сваім голасам. Слон. Пра гаворку напалоханага ці вельмі ўражанага чалавека. Высл., 301.
  5. 5
    голаў
    гаварыць як лапатаю ў голаў класці. Гл. лапата.
  6. 6
    голены
    глядзець як стрыжаный на голенага. Гл. стрыжаны.
    як голеный перад стрыжаным. Мсцісл. Жарт. Пра чые-н. ганарыстыя паводзіны перад іншым. Юрчанка, 182.
  7. 7
    голка, гл. іголка
  8. 8
    голуб
    любіцца (мілавацца) як галубы. Ваўк. п. Пра шчыра закаханых. Federowski, 167; Слон. Высл., 342; Добр., Смол., 410. ≺ Голуб - сімвал лагоднасці і шчырасці ў каханні.
    брукаваць (буркаваць) як галубы (галубкі). Ваўк. п. Слон. Пра шчырую, сардэчную размову закаханых. Federowski, 43; Янк., Пар., 19; Высл., 288.
    каб вы пасівелі як галубы сівыя. Пажаданне доўгага жыцця. Federowski, 377.
    сівы як голуб. Івац., Жытк. Пра моцна ссівелага чалавека. Санько, 182; ТС 5, 33; ЗЗайкі.
  9. 9
    голы
    праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы.
    як голага брыць. Навагр. Пра лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 217.
    праўда як голай дупай вожыка задушыш. Гл. дупа.
    пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець. Люб. Іран. Пра няўдалае, кепскае гулянне. ФА.
    як голаму памыцца. Мсцісл. Юрчанка, 182. Тое, што як голага брыць.
    выскачыць як голы з канопель. Лях. Насмешл. Пра чалавека, які аднекуль выскачыў моцна ўражаны, напалоханы, апечаны. ФА.
    выскачыць як голы з крапівы. Насмешл. БПФС, 69. Тое ж.
    гульнуць як голы ў крапіве. Янк., 404. Тое, што пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець.
    дачакацца як голы марозу. Чэрык. Іран. Нечага неспадзявана дачакацца. ЛЦ, 103.
    круціцца як голы ў крапіве. Навагр. п., Дзярж. Насмешл. Пра мітуслівыя паводзіны чалавека ў цяжкіх абставінах. Federowski, 153; ФА.
    круціцца як голы ў мурашніку. Слон. Насмешл. Санько, 69; Высл., 337. Тое ж.
    падляцець як голы пад бізун. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў у непрыемнае становішча. Высл., 358.
    пажывіцца як голы ў крапіве. Уздз., Шкл., Карэл. Іран. Пра няўдалую справу, адсутнасць поспеху. Высл., 359.
    як голы ў крапіве. Карэл., Зэльв. Пра чыё-н. няёмкае становішча, прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 217; Сцяшковіч, 614.
    любіць што як голый крапіву. Мсцісл. Іран. Пра адмоўнае, непрымальнае стаўленне да чаго-н. Юрчанка, 173.
    танцаваць як голыя ў крапіве. Мядз. Насмешл. Пра рэзкія, мітуслівыя, непрывабныя рухі ў танцах. Высл, 398.
  10. 10
    горад
    вялікі як горад. Пра вялікі пасёлак. Янк., Пар., 32.
  11. 11
    горб
    Навука не горб, за плячамі не нясці. Мядз. Прык. Пра патрэбнасць ведаў, якія ў жыцці не абцяжарваюць, а дапамагаюць. ФА.
  12. 12
    горкі
    надаесці як горкае сала. Гл. сала.
    апрыкрыць як горкая цыбуліна. Гл. цыбуліна.
    надаесці як горкая (паганая) рэдзька. Гл. рэдзька.
    надаесці як горкі яблык. Гл. яблык.
    як горкі перац (яблык, чэмер). Гл. перац.
  13. 13
    горла
    бальшыя вочы як горла. Ваўк. п. Няўхв. Пра вялікія прагныя вочы. Federowski, 335.
    трудно як у воўка з горла вырваць. Гл. воўк.
    як бы на чыё горла нож гастрылі. Ваўк. п. Пра жорсткія, хцівыя захады каго-н. Federowski, 112.
    як з воўчага горла дастаны што. Шчуч. Пра вельмі камечанае, неадпрасаванае адзенне. Даніловіч, 225.
    як у сабакі з горла выцягнуць. Гл. сабака.
    госці як у горле косці. Маст., Дзятл., Зэльв. Няўхв. Пра несвоечасовых, дакучлівых гасцей. Даніловіч, 257.
    змята як у сабакі ў горле было. Гл. сабака.
    прасторна як у сабачым горле. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць прастору, пра цеснату. Federowski, 245.
    срано, марано дзе як у сабачым горле. Вульг. Асудж. Пра непарадак у якім-небудзь цесным кутку. Federowski, 288.
    У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Гл. котска.
    як костка ў горле. Гл. костка.
  14. 14
    горн
    дурны як кавальскія гарны. Ваўк. п. Няўхв. Пра недалёкага чалавека. Federowski, 86; Санько, 129.
  15. 15
    госць
    угасціць і выправадзіць як гасця. Краснап. Ухв. Пра пачцівую сустрэчу і гасцінны пачастунак. Бялькевіч, 38.
    Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Гл. дом.
    добра як у гасцях на Случчыне. Ухв. Пра прыемнае баўленне часу дзе-н. Янк., 404; Ройзензон, 69.
    рассесціся як у гасцях. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які надта вольна рассеўся. Высл., 377; ЗЗайкі.
    частаваць як госця. Слуцк. Пра сардэчны гасцінны пачастунак. Сержпутоўскі 1999, 49.

Паведаміць пра недакладнасьць