На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 161
    Держать (иметь) сердце — Слязу ў сэрцы трымаць = Закалец мець
  2. 162
    Держать пари — У заклад ісці
  3. 163
    Держать себя высоко — Высока галаву насіць = Шмат казюлек у носе = Без фігі не да носа = Шостам галавы не дастаць
  4. 164
    Держи карман шире — Кішэнь падстаўляй = Заўтра з мехам прыходзь
  5. 165
    Держится на честном слове — Ледзьве ліпіць = Ледзь трымаецца = На жывую нітку шыта
  6. 166
    Держи хвост пистолетом — Хвост абаранкам (дугою) трымай = Нос дудою трымай
  7. 167
    Длинный язык — Язык з-за зубоў выбіваецца = Язык доўгі = Язык як дзедава пуга = Язык да пят = Язык як памяло (у бабы) = Язык доўгі як у жаўны = Рот наросхрыст, язык на плячо
  8. 168
    Для вида — Для (дзеля) прыліку = Толькі знаку = Адно знак
  9. 169
    Днем с огнем не сыскать — Са свечкаю (у руках) не знайсці = І Саўка не знойдзе
  10. 170
    Довести до ручки — Да абуха дабіць (давесці) = Да пухі дабіць = На пусты канец звесці = На пшык звесці
  11. 171
    Дойти до ручки — На пусты канец сысці (з'ехаць) = Да пустога канца дажыць (дажыцца) = На нішто з'ехаць = На пшык з'ехаць = Да пугаўя (да пужальна) дабіцца = Да няма нічога дайсці
  12. 172
    До основания — Ушчэнт (дашчэнту) = Дарэшты = Да пня
  13. 173
    До отвала — Як стаць = Як завязаць = Па (самую) завязку = У разорву = Аж цераз вушы = Цераз горла валіцца = Ажно кішка прутам стала
  14. 174
    До последнего издыхания — Да самага скону = Да астатняга дыху
  15. 175
    До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку
  16. 176
    До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры
  17. 177
    Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці
  18. 178
    Дрожать над каждой копейкой — За капейку калаціцца = Крукам вісець над шэлегам
  19. 179
    Дубина стоеросовая — Варона загуменная = Доўбня (даўбешка) дурная = Цялё нялізанае = Палена дурное
  20. 180
    Дурак набитый — Чысты дурань = Дурны як бот (як стаптаны бот, як бот з левай нагі) = Дурны як кавальскія гарны = Дурны як варона (як цецярук) = Як сала без хлеба = Боўдзіла дурное = Абух тупы

Паведаміць пра недакладнасьць