Евангельскія сюжэты, у выяўленчым мастацтве кананічныя сюжэты хрысціянскай царквы, выкладзеныя ў евангеллях; складаюць аснову жывапісных, скульптурных і графічных твораў, прызначаных для культавых мэт (абраз, алтарная карціна, фрэска, мазаіка, вітраж, кніжная друкаваная ілюстрацыя, мініяцюра, скульптура алтароў, скульптурны дэкорфасадаў і інтэр'ераў храмаў), дзе яны набываюць кананічны характар. Часта Е. с. уводзяцца ў свецкія творы. У аснове Е. с. знаходзяцца маральныя і этычныя праблемы, пытанні самасвядомасці чалавека. У розных творах адной мастацкай эпохі, у межах асобнага стылю Е. с. маюць вызначаную еднасць сэнсавага, маральнага, структурнага, кампазіцыйнага зместу (гл. таксама Біблейскія сюжэты, Канон, Іканаграфія).