1 Экзарх (ад грэч. exarchos - галава, начальнік), 1. У Візантыйскай імперыі намеснік імператара ў якой-небудзь вобласці. 2. Галава асобнай царкоўнай вобласці… 2 Эклектыка (ад грэч. eklektikos - які выбірае), змяшэнне, спалучэнне ў творах мастацтва розных стыляў, розных кампазіцыйных прыёмаў без уліку іх адпаведнасці часу,… 3 Экслібрыс (ад лац. ех libris - з кніг), кніжны знак, які ўказвае на прыналежнасць кнігі вызначанай асобе (уладальніку). Э. наклейваецца на ўнутраны бок пераплёту… 4 Экспрэсіянізм (франц. expressionisme ад лац. expressio - паказ), напрамак у эўрапейскім мастацтве пач. 20 ст., для якога характэрна сцвярджэнне ў якасці адзінай рэальнасці… 5 Эмалі (фініфць; франц. email ад франкск. smeltan - плавіць), тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў ювелірным мастацтве, a таксама сам выраб, упрыгожаны Э. Існуе… 6 Энкалпіён, металічны двухстворкавы нагрудны крыж-складзень, выкананы ў тэхніцы ліцця; твор ювелірнага мастацтва. У Беларусі Э. вядомы з 10-12 стст., аздабляліся… 7 Энкаўстыка (грэч. enkaustike ад enkaio - выпальваю), жывапіс васковымі фарбамі, якія наносяцца на выяўленчую паверхню ў гарачым ці халодным стане. Апошні спосаб… 8 Энтазіс (грэч. entasis - напружанне), невялікае наўмыснае патаўшчэнне ствала калоны ў яе сярэдняй частцы і звужэнне ўверсе. У беларускай архітэктуры Э. атрымаў… 9 Эркер (ням. Erker), паўкруглы, прамавугольнай або шматвугольнай формы зашклёны выступ у сцяне будынка. У будаўніцтве ў Беларусі выкарыстоўваецца з 16 ст., асабліва… 10 Эскіз (франц. esquisse), папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора або яго асобнай часткі. Звычайна ў Э. шукаецца кампазіцыйная пабудова, прасторавыя… 11 Эстамп (франц. estampe ад іт. stampa - друк, адбітак), літаграфскі або гравюрны адбітак (звычайна падпісаны аўтарам); твор графікі ўвогуле (гл. таксама Аўтагравюра,… 12 Эстэтыка (ад грэч. aisthetikos - які адчувае, успрымае; пачуццевы), навука аб мастацтве, тэорыя мастацтва, якая даследуе пытанні яго сутнасці і суадносін з рэчаіснасцю,… 13 Эхін (грэч. echinos - літаральна марскі вожык, ракавіна якога служыла грэкам сасудам), назва ракавіны перанесена на подобную па форме дэталь дарычнага ордэра;… 14 Эцюд (франц. etude - літаральна вывучэнне), твор, які выконваецца з натуры з мэтай яе вывучэння. Э. служыць падрыхтоўчым матэрыялам пры рабоце над жывапіснай…