1 Бабінец (прытвор), заходняя частка праваслаўнага, вуніяцкага храмаў; першапачаткова месца для тых, хто не меў права пастаянна ці часова знаходзіцца ў царкве (асобы,… 2 База (франц. base ад грэч. basis - крок, стапа), аснова, падножжа калоны ці пілястры. У залежнасці ад архітэктурнага ордэра можа мець розныя вышыню і профіль.… 3 Базіліка (лац. basilica ад грэч. basilike - царскі дом), выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, які складаецца з трох ці пяці падоўжных частак (нефаў), аддзеленых… 4 Базыльяне, манахі ордэна каталіцкай царквы з праваслаўным абрадам. Паводле падання, статут ордэна быў напісаны Базылём (Васілём) Вялікім у 4 ст. н.э. Першапачаткова… 5 Байка (польск. bajka ад галанд. baai, ад стар.-франц. baie - шарсцяная тканіна), 1. Мяккая баваўняная тканіна з двухбаковым ворсам; выкарыстоўваецца для пашыву… 6 Байніца, адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для вядзення агню са стралковай зброі (закрытая Б.) або прасвет паміж зубамі ў завяршэнні замкавых сцен, вежах… 7 Бакара, каштоўны гатунак крышталю; першапачаткова (з 1816 г.), вырабы крышталёвага завода ў французскім г. Бакара (Baccarat), якія славіліся тэхнічнай дасканаласцю… 8 Балюстрада (франц. balustrade), невысокая агароджа балкона, галерэі, лесвіцы, якая складаецца з рада фігурных слупкоў (балясін), аб'яднаных зверху плітой, бэлькай,… 9 Балясіна (баляса; ад польск. balas, ад іт. balaustro), невысокі фігурны слупок, які падтрымлівае парэнчы лесвіцы, балкона, парапета, балюстрады; бывае плоская,… 10 Баптыстэрый (баптыстэр; ад грэч. baptisterion - купель, baptizo - пагружаю ў ваду), першапачаткова басейн з халаднаватай вадой у тэрмах Старажытнага Рыма. Пазней… 11 Барабан (ад татарск. барабан - бубен), у архітэктуры верхняя частка будынка, якая нясе купал, абапіраецца на сцены, слупы, ветразі. Б. мае цыліндрычную ці гранёную… 12 Барбакан, вынасное невялікае дадатковае ўмацаванне, звычайна падковападобнай формы без даху. Б. размяшчаўся перад уваходнай брамай у замак. 13 Барока (ад іт. barocco - мудрагелісты, вычварны, дзіўны, ад партуг. perola barocca - жамчужына няправільнай формы), вядучы стыль у мастацтве 16-18 стст. Вызначаецца… 14 Барэльеф (франц. bas-relief - літаральна нізкі рэльеф), від рэльефнай скульптуры, у якой выява выступае над плоскасцю фону не больш чым на палову свайго аб'ёму.… 15 Бастыён (франц. bastion ад грэч., лац. basterna - наглуха зачынены), кутны выступ у крапасной, замкавай сцяне прамавугольнай ці пяцікутнай формы. У Беларусі вядомы… 16 Батальны жанр (ад франц. bataille - бітва), жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця ў мінулым і ў сучаснасці; мае сувязь з гістарычным і… 17 Батык (малайск.), агульная назва тэхнік роспісу тканін пры дапамозе фарбавальнікаў; распісаная тканіна ў гэтых тэхніках. Адрозніваюць Б., заснаваны на абмежаванні… 18 Батыст (франц. batiste ад імя французскага ткача 13 ст. Батыста Шамбрэ [Batiste Chambrau]), высакаякасная тонкая паўпразрыстая льняная або баваўняная тканіна;… 19 Бельведэр (іт. belvedere - літаральна прыгожы від), 1. Надбудова над будынкам круглай, авальнай, шматграннай формы. 2. Альтанка ці павільён на пагорку; зрэдку… 20 Бельэтаж (франц. bel - прыгожы і etage - паверх), 1. Другі, парадны, паверх дома, палаца, асабняка. 2. Першы ярус (паверх) глядзельнай залы над партэрам і амфітэатрам.…