1 Павалака, у іканапісе кавалак тканіны, які наклейваюць на паверхню дошкі перад нанясеннем на яе ляўкасу. 2 Павільён (франц. pavillon ад лац. papilio - шацёр), 1. Невялікая, лёгкая па канструкцыі адкрытая пабудова, звязаная з навакольным асяроддзем, ландшафтам. 2.… 3 Павук, прасторавая модульная (рамбічная, шарападобная, зорчатая) форма з саломы, a таксама з папяровых кветак, пер'яў, зерняў лубіну, фасолі, мяцёлак аўса,… 4 Падзор, 1. Дадатковая (часам здымная) аздоба мэблі (ложкаў, паліц), прасцін, пакрывалаў і да т.п. у выглядзе доўгай вузкай паласы тканіны. Для П. характэрна… 5 Падмалёўка, у жывапісе адна з першапачатковых стадый работы над карцінай, акварэльным творам, роспісам, першая пракладка фарбавага слоя, у якім мастак фіксуе абагульненае… 6 Падрамнік, каркас у выглядзе рамы, на які нацягваецца палатно для работы над карцінай. Завершаная карціна на П. устаўляецца ў раму, адсюль і назва. 7 Пазумент (ням. Posament), гл. Галун. 8 Пакроў, 1. У выяўленчым мастацтве - адлюстраванне тэмы заступніцтва Маці Боскай за людзей. У кампазіцыях на сюжэт П. паказваецца: у верхняй частцы - Маці Боская… 9 Палас (ад перс. пелас), бязворсавы дыван; выконваецца ў тэхніцы ручнога або машыннага ткацтва, a таксама ў спалучэнні гэтых тэхнік (гл. таксама Тканіны мастацкія).… 10 Палац (польск. palac palazzo ад лац. palatium - палац), від параднага будынка, які адрозніваецца значнасцю памераў, наяўнасцю разнастайных па прызначэнні памяшканняў.… 11 Палевы (франц. paille), бледна-жоўты з ружовым адценнем колер. 12 Паліва, шклопадобнае дэкаратыўнае пакрыццё на керамічных вырабах, замацаванае абпальваннем. Адрозніваюць П. празрыстую і непразрыстую (эмалі), бясколерную і… 13 Паліпціх (ад грэч. polyptychos - які складаецца з многіх складак, дошчачак), 1. Шматчасткавы жывапісны або рэльефны складзень. 2. Некалькі выяў, звязаных агульнай… 14 Палітра (ад франц. palette - пласцінка), 1. Тонкая, пакрытая спецыяльным саставам і лакам драўляная дошчачка, фарфоравая, фаянсавая, пластмасавая пласціна, на… 15 Паліхромія (паліхрамія; ад грэч. polys - шматлікі і chroma - колер), шматколернасць твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, архітэктуры, якая дасягаецца… 16 Панагія (грэч. panagia - усесвятая), 1. Адзін з тытулаў Маці Боскай. 2. Невялікі, звычайна ўпрыгожаны каштоўнымі камянямі абразок (медальён) з выявай Маці Боскай,… 17 Панарама (ад грэч. pan - усё і horama - від, відовішча), від прасторавага мастацтва; стужкападобная карціна на круглым у плане падрамніку з ілюзорнымі выявамі… 18 Пандус (ад франц. pente douce - пакаты схіл), нахіленая пляцоўка (прамавугольная ці крывалінейная ў плане), якая служыць для пад'ёму або ўезду ў збудаванне;… 19 Панёва, старажытнае ўсходнеславянскае адзенне замужніх жанчын; род спадніцы. Вядомы два віды П.: расхісная - складалася з 3 кавалкаў ваўнянай даматканай тканіны,… 20 Панікадзіла (ад грэч. poly шмат і kandela - свечка), вялікая люстра са свечкамі або стаячы перад абразамі ў царкве кандэлябр; выконваецца ў тэхніцы коўкі, ліцця (гл.…