61 Піяры, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 г. у Рыме спачатку як аб'яднанне рэлігійных школ. З 1669 г. зацверджаны на правах манаскага ордэна.… 62 Плакат (ням. Plakat ад франц. placard - аб'ява, афіша ад plaquer - наляпіць, прыклеіць), від графікі, асобны твор, выкананы ў рэкламных, вучэбных, агітацыйных… 63 Пластыка, гл. Скульптура. 64 Пластылін (ням. Plastilin, іт. plastilina ад грэч. plastos - вылеплены), пластычная маса спецыяльнага саставу, пашыраны матэрыял у скульптуры. Вырабляюць з сумесі… 65 Плафон (франц. plafond - столь), дэкаратыўна апрацаваная пры дапамозе роспісаў і ляпніны столь; твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Выконваецца непасрэдна… 66 Плахта, 1. Грубая, хатняга вырабу ўзорыстая тканіна. 2. Пашыраная ў славян жаночая адзежа тыпу спадніцы з дзвюх доўгіх, няпоўнасцю сшытых пэлак. 67 Пленэр (франц. plein air - літаральна адкрытае паветра), тэрмін, які абазначае перадачу ў карціне ўсяго багацця навакольнага свету пры рабоце мастака на адкрытым… 68 Плінфа (ад грэч. plinthos - плітка, цагліна), шырокая і плоская абпаленая цагліна, найбольш характэрны будаўнічы матэрыял у Беларусі ў 10-13 стст. 69 Плюмаж (ад франц. plumage - апярэнне), упрыгажэнне (аздабленне) з пер'яў на галаўным уборы і конскай збруі. 70 Плябанія (польск. plebania ад pleban plebs - просты народ), двор святара каталіцкай, рэфармацкай або вуніянкай царквы (жылы дом, гаспадарчыя збудаванні). 71 Поп-арт (англ. pop art, скароч. ад popular art - папулярнае, агульнадаступнае мастацтва), напрамак у мадэрнісцкім мастацтве 1950-1960-х гг. (гл. Мадэрнізм). Узнік… 72 Порцік (лац. porticus - крыты ход, навес, галерэя), частка будынка, утвораная калонамі або аркамі, якія трымаюць перакрыцце. П. можа быць адкрытым на адзін ці… 73 Постімпрэсіянізм (ад лац. post - пасля і імпрэсіянізм), умоўная назва асноўных напрамкаў у эўрапейскім жывапісе кан. 19 - пач. 20 ст., прадстаўнікі якіх звярталіся да… 74 Постэр (англ. poster), распаўсюджаная назва рэкламнага плаката, афішы (гл. таксама Рэклама). 75 Посцілка, тканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння прамавугольнай формы з дзвюх (радзей адной) частак; від тканін мастацкіх. У Беларусі… 76 Пояс, прадмет утылітарнага, абрадавага прызначэння ў выглядзе доўгай вузкай стужкі. У Беларусі вядомы П. з нітак (тканыя, плеценыя, вітыя, вязаныя), са скуры.… 77 Праабражэнне, 1. У выяўленчым мастацтве сцэна праабражэння Хрыста ў прысутнасці яго вучняў - Пятра, Якава і Яна. 2. Царкоўнае свята (Праабражэнне Гасподняе, Другі… 78 Праваслаўе, адно з асноўных напрамкаў хрысціянства (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам), якое аформілася ў выніку раздзелу хрысціянскіх цэркваў у 1054 г. Праваслаўная… 79 Пражэльнік (патэльня), у беларусаў нізкая гліняная пасудзіна з ручкай (часам без яе) для гатавання гарачых страў (пражання, смажання), сушкі прадуктаў. 80 Прамысловая графіка, від прыкладной мастацкай графікі, звязанай са сферай вытворчасці і збыту прамысловай прадукцыі (таварныя знакі і ярлыкі, фірменныя знакі, выдавецкія…